Ён адбудзецца 17 чэрвеня ў зоне адпачынку г. Капыля.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна з падручных матэрыялаў вырабіць ляльку вышынёй 1,5 – 2 метры. Пры гэтым кожная скульптура павінна мець сваё імя. Ацэньваць вырабы журы будзе па трох намінацыях: «Цікавы эстэтычны густ скульптуры», «Самая смешная скульптура», «Самая крэатыўная скульптура». У якасці арганізатараў творчага спаборніцтва выступаюць Капыльскі райвыканкам і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии