Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

На мінулым тыдні адбылася раённая спартакіяда дапрызыўнай і прызыўной моладзі комплексу “Абаронца Айчыны”

25.01.2011
Традыцыйна, у мнагаборства ўваходзілі тры спартыўныя дысцыпліны: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне і лыжны крос.  У сераду, 12 студзеня, мацнейшага выяўлялі вучні гарадскіх навучальных устаноў. Роўнае выступленне ў кожным відзе спаборніцтваў дазволіла мнагаборцам з другой адзінаццацігодкі набраць найбольшую суму ачкоў. Ім дасталася першае месца. Другое заняла каманда гімназіі №1  і трэцяе – СШ №3. У пятніцу, 14 студзеня, на старт выйшлі будучыя абаронцы Айчыны з сельскіх школ. Па выніках трох відаў мацнейшай аказалася Лясноўская СШ. Другая прыступка п’едэстала гонару ў Семежаўскай і трэцяя – у Бучацінскай сярэдніх школ. Лепшы вынік у стральбе з пнеўматчынай вінтоўкі паказаў Міхаіл Дворак з СШ №2 (35 ачкоў з 50 магчымых). На перакладзіне лідарамі сталі Яўген Лук’янаў (Семежаўская) і Арцём Марушка (Бучацінская СШ), якія выканалі ў падходзе па 20 падцягванняў. Самым хуткім лыжнікам аказаўся Сяргей Ляхаў з гімназіі №1, які пяць кіламетраў прабег за 14.04. У асабістым першынстве па суме трох відаў ва ўзроставай групе 17 — 18 гадоў перамогу святкаваў Анатоль Рымашэўскі з СШ №3 (88 ачкоў). Міхаіл Дворак з СШ №2 стаў другім (81), а Віктар Праказаў з гімназіі №1 – трэцім (76). Сярод 15 — 16-гадовых спартсменаў тры прызавых месцы занялі прадстаўнікі СШ №2. Уладзіслаў Гардзей з агульнай сумай 91 ачко заняў першае месца. Раман Халяўскі, саступіўшы лідару два ачкі, стаў другім. А на трэцюю прыступку п’едэстала гонару падняўся Павел Паплаўскі з вынікам 77 ачкоў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей