Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Из литературной тетради

06.06.2017
quill-ink-pot-and-poetry-book Дзе дурняў шукаць — Васілю  Васільевічу  ў   выхадныя   павінна   было   «стукнуць» сорак   пяць.    Не   юбілей,    але   жонка   загарэлася:    трэба адзначыць  па-людску,   бо  невядома,   як  яно  заўтра  стане, можа яшчэ горш.  Тады не да гэтага будзе. Яна сама склала спіс гасцей і меню,  у якім была і такая звычайная   страва,    як   салата   з   селядцом.    Яе   гатаваць нескладана   і,   як  гаворыцца,   смачна   і   танна.   Адно,   што селядцы патрэбны.  Вось і адправіла яна вечарам у пятніцу Васіля   Васільевіча   па   гэты   прадукт,   а   сама   пачала абіраць цыбулю,  моркву,  буракі. Паўюбіляр,  як ён сам сябе называў,  узяў сумку і пайшоў у магазін.   Зайшоў у бліжэйшы прадмаг — селядцоў не было. Была    салёная    кілька,     вэнджаны    лешч,     свежамарожаная скумбрыя.   Пайшоў далей —  зноў кілька,  марожаныя мінтай і   марскі   акунь.   Не   было   селядцоў   і   ў   трэцім.   Васіль Васільевіч   раззлаваўся   і   ўжо   хацеў   ісці   дадому,  як раптам убачыў  высокага  хударлявага  мужчыну ў  акулярах, які    нёс    вялікі    цэлафанавы    пакет    выдатных,     відаць, ціхаакіянскіх селядцоў. — Прабачце, а дзе Вы куплялі такіх цудоўных селядцоў? — запытаў ён. — Ды тут недалёка, у аптэцы за вуглом. — У аптэцы? — здзіўлена перапытаў Васіль Васільевіч. — Гэта ж не гастраном... — Тут такая гісторыя. Прывезлі, разумееце, у аптэку рыбін тлушч. Адкрылі бочкі, а ў трох замест тлушчу вось гэтыя селядцы. Не адпраўляць жа іх назад. Вось і прадаюць цяпер замест тлушчу. Дарагавата, але прадукт тых грошай варты. Спяшайцеся, бо разбяруць... Васіль Васільевіч яшчэ раз зірнуў на мяшок у руках мужчыны. Рыбіны былі вялікія, тлустыя. Падзякаваўшы неспадзяванага памочніка, паўюбіляр пашыбаваў у аптэку. У аптэцы чаргі не было, і Васіль Васільевіч уздыхнуў з палёгкай. — Мне,  калі ласка,  два кілаграмы селядцоў. —  Што?  —  не  зразумела  дзяўчына ў  белым халаце,   якая сядзела за прылаўкам. — Селядцоў,  кажу,  ціхаакіянскіх     узважце     пару кілаграмаў. — Вы што,  — узлавалася дзяўчына,   —  п'яны,   ці  сляпы? Пры ўваходзе ж напісана: А-п-т-э-к-а. Што незразумела? — Дык кажуць,  былі селядцы... Дзяўчына    засмяялася,    паціснула    плячыма    і    адышла    да шкляной шафы. Васіль Васільевіч пастаяў крыху і рушыў на выхад. Пастаяў на ганку, паразважаў. «Пэўна, надта добрая рыба, яны і прыхавалі. Ды са мной гэты нумар не пройдзе!» Ён рашуча павярнуўся назад, падышоў да прылаўка. Дзяўчына здзіўлена гля-дзела. — Мне б хоць кілаграм-паўтара, — упаўголаса папрасіў Васіль Васільевіч. — Тут, разумееце, паўюбілей, салата з селядцом,  жонка гаворыць... — Ды Вы што, ідыёт? — закрычала дзяўчына. На яе крык падышло яшчэ некалькі жанчын, некалькі цікаўных твараў паказаліся з дзвярэй правізарскай. Васіль Васільевіч моўчкі павярнуўся і выйшаў. Злосць душыла яго. «Гэта ж трэба, вунь іх аказваецца колькі. Бочку, пэўна, прадалі, а астатняе сабе і знаёмым разабралі. Ну гандляры, ну сволачы! Але я гэта так не пакіну. Не куплю селядцоў, дык хоць у кнігу скаргаў запішу». Ён   зноў   крута   павярнуўся   і   ў   трэці   раз   пашыбаваў   у аптэку.    Тая    ж    самая    дзяўчына,    якую    ён    трэціраваў, убачыўшы   яго   праз   акно,    узяла   фламастэр    і    хуценька напісала на шматку паперы:  «Селядцоў няма». Васіль Васільевіч адразу ўбачыў гэтую паперку. Ага,    значыць    былі   ўсё-такі   селядцы. — Дайце    кнігу скаргаў! Дзяўчына моўчкі выцягнула кнігу скаргаў і падала.  Пакуль ён гартаў старонкі,  яна спакойным голасам сказала: —  Толькі  поўнасцю і  разборліва  запісвайце  імя,   імя  па бацьку,  прозвішча,  падрабязны адрас,  нумар тэлефона. — Навошта гэта? — здзівіўся Васіль Васільевіч. — А каб ведалі,  дзе дурняў шукаць. Васіль   Васільевіч  колькі  часу  няўцямна  лыпаў  вачыма,   а потым шпурнуў кнігу на прылавак. ...Ідучы дадому, ён самымі апошнімі словамі лаяў свайго дабрадзея. «Ну інтэлегент смаркаты, ну жартаўнік недапечаны, я з табой ужо пажартую, як сустрэну...» Але тут ён успомніў, што селядцоў так і не купіў. Глянуў на дзверы аднаго магазіна, другога — на ўсіх віселі замкі ці шыльда «Зачынена». «Будуць мне селядцы з аптэкі»,   — падумаў ён і,  махнуўшы рукой,   пайшоў да  піўнога  ларка,   дзе  табуніліся  мужыкі, чуўся вясёлы гоман. Іван СУРМАН, в.  Кіявічы   Каприз природы Любовь МОТУЗ, г. Копыль Что я вижу весною? Закружил снегопад! Все деревья с листвою, На них белый наряд.   И снежинки каскадом — Глаз нельзя отвести, Но метели с весною Не совсем по пути.   Это зимушки шалость, Лишь минутный порыв. Снег мгновенно растаял, Хоть и землю покрыв.   То дождит, то просвет, Ветрено, холодно — В доме зябко, уж холодно – И не откроешь окно Май, десятое. Надо ж, Для растений «сюрприз» Видно, тоже бывает У природы каприз.   Вяртанне Алена ОСТРЫКАВА, аг. Цімкавічы Праз 30 год вяртаюся дахаты Сцяжынкай вузкай між бяроз. Дзе дуб стаяў стары, кашлаты, Дзе нарадзіўся я і ўзрос.   Тут сонца свеціць неяк па-асобаму, Тут салаўіны спеў кранае аж да слёз, Да болю мне ўсё знаёмае: І кожны дом, і рэчка, луг і лес.   Дзяцінства тут маё прайшло шчаслівае, Кранае, цешыць сэрца ўспамін: Матулі голас, сэрца клапатлівае, І слова бацькі вострае, як клін.   Мінаю лес, узыходжу на ўзгорак, А сэрца б’ецца ўсё мацней. Здаецца, гэта ўсё было ўчора: Матулін голас чую я ізноў.   Ды што ж такое сталася з радзімаю? Не пазнаю сваіх мясцін. Сябе я цешу думкаю адзінаю, Што можа гэта толькі плынь.   Заместа хат убачыў я разваліны: Дзе дах упаў, дзе вокнаў не відно. Там-сям стаяць адны агарыны І ўсё быллём навокал парасло.   І ногі паняслі мяне маланкаю Туды, дзе басаногім я хадзіў. Хацелася ўбачыць тату з мамкаю, Куст бэзавы, што колісь пасадзіў.   Але, на жаль, не здзейсніліся мары… Ніхто на вуліцы мяне не стрэў, Не расчыніў мне шчыра дзверы І, як раней, дамоў не запрасіў.   Хацелася крычаць ад болю, Ад роспачы, ад крыўды на сябе, Што не вярнуць былога мне ўжо болей І не паправіць тое, што было.   Хацелася ўпасці на калені І цалаваць зялёную траву, І выпрасіць у неба прабачэння За ростань доўгую маю.   Звяртаюся да вас, мае нашчадкі, Прашу не забываць бацькоўскі дом. А сцежкі родныя да хаты, Не зарасталі каб быллём.   Натхненне Павел ШЭІН Нешта натхнення зусім не хапае, І адчуванняў ніякіх няма. Вершы свае ў касцёр падкідаю, Хай ён гарыць, як і муза мая.   Неяк у часе знайшоў разуменне, Бачучы толькі веліч красы, І зноў нарадзілася птушка- натхненне. Усяму ёсць прычына. І гэта — ты.   Недзе далёка схавалася ў думах, Прыйдзеш імгненнем — і я адчыню Свет, што заб’е веліч чорнага суму, Буду пісаць, пакуль зноў не спалю.   Маўчанне Неяк вучань Ігар паскардзіўся настаўніку: — Я адчуваю, што многім падобны на сабаку: усё, што Вы нам тлумачыце, разумею, але потым нічога паўтарыць не магу, пачынаю толькі хмыкаць і бэкаць... Кірыл Савельевіч быў настаўнікам мудрым і вопытным і адразу сказаў на гэта Ігару: — Няма праблем, будзь, як сабака. Маўчы. Самае разумнае, што я бачыў на свеце, — гэта відушчыя вочы сабакі. Ды і часта ў жыцці лепш маўчаць, чым вярзці розную бязглуздзіцу. Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск   ПАРОДИИ Казимир КУХАРЧИК, член ОО «Белорусский союз журнолистов» Звучит мелодия зимы, А с ней летят снежинки, тают… О чем же думают они? О том из нас никто не знает! Мария Суходолова «Мелодия зимы»   Ты со мною всегда, ты со мною везде, Светишь в небе яркой звездой при луне, Разгадать ее не пытайся, Со своею судьбой – сам и майся… Ольга Ивашкевич «Судьба»   ЧТО ДУМАТЬ! Есть много музыкальных инструментов… Зима из дудки выдувает звуки… Дождавшись восхитительных моментов, Летят снежинки, но молчат, гадюки! Кружат в холодных их головах мысли, Роятся думы мозговых извилин, Компьютеры заглючили, зависли. В кустах свалился с ветки мудрый филин. Не знает он коварных устремлений Простых, холодных звездочек-красавиц… Наобещают сладостных мгновений, — Но не сади в колючий рот их палец!   МАЙСЯ Со своею судьбою — как с мужем, — Выбирала, когда был нужен, А теперь ты уйти не старайся, — Расписался тихонько майся… Ну и что, что ты мне не нужен, — Зато я как все теперь с мужем… Не бузи и не плачь, не лайся. Полюбил меня сам так майся!   Жил-был на свете прекрасный пес… Защитить от врагов не боялся Барбос. В схватке собачьей не раз побывал, Шкуру и раны сам зашивал. Тамара Петренко «Жил-был на свете прекрасный пес…»   МОНОЛОГ ПСА Уже заржавела тупая игла, А шить рану надо… была-ни была… Хозяйка, не бойся, не стоит ныть,— Барбос свою рану готов сам зашить… Плесни самогона, чтобы снять боль, Затянется рана я снова король… Я шелк твоих ниток в первак намочу, Вобще-то хирургом я стать хочу.   ПРО ПЕСНЮ О Боже, какой мужчина, Я хочу от тебя три сына, Квартиру, машину и дачу И алименты в придачу.   ПРО КАРИЕС Страшен кариес начальству, Подчиненным тоже. Покупай зубную пасту Ту, что подороже!   ПРО ШАМПУНЬ Взбесилась серая кобыла:                 «Где лошадиная та сила?        А волосы не на хвостах, А растут прямо на глазах!»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей