Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Абрана “Міс Зіма-2011”.

25.01.2011
У РЦК на тэматычнай дыскатэцы, якую падрыхтаваў і правёў метадыст установы дзіджэй Дзяніс Агароднік, прайшоў конкурс “Міс Зіма-2011”. Дзесяці дзяўчатам былі прапанаваны разнастайныя конкурсы на спрытнасць, кемлівасць і артыстызм. У перапынках паміж іспытамі настрой юнакам і дзяўчатам, якія прыйшлі на дыскатэку, узнімаў танцавальны калектыў “Freedance” (кіраўнік Таццяна Кахановіч). Усе нескладаныя перашкоды з лёгкасцю пераадолела капылянка Вікторыя Мялешка (на здымку), якая з’яўляецца студэнткай Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін. Ёй і дастаўся тытул “Міс Зіма-2011”, а таксама абанемент на ўсе студзеньскія і лютаўскія дыскатэкі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей