Ніколі не бывае лішку,
Што ведаеш ты болей крышку,
Калі навіны і рэклама
Ды, насамрэч, не маюць спама.
Але мне скажуць – гэта дзіва!
Дзе без лухты і ўсё праўдзіва?!
Я адкажу – ды проста гэта,
Бо ёсць мясцовая газета.
Раёнкі пішуць без падману,
Бо зорак тут няма з экрана,
Тут пра суседзяў ці знаёмцаў…
І як жа схлусяць тут у раёнцы?!
Сябры, і іншая ёсць справа –
Раёнка – гэта сцяг і слава,
Пяшчота тых дзіцячых мараў,
Бязмежных думак без абшараў.
Сябрам параю без падману:
Фартунай хочаш быць абраным?
Вось, ад сябе не адрачыся
І на раёнку падпішыся!
Улад СКАМАРОХ
Комментарии