Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

В здании Песочанского Центра культуры и досуга ведется обновление

26.05.2017
Мінулы Год культуры ва ўстановах культуры нашага раёна быў прысвечаны іх эстэтызацыі. Гэты працэс прадаўжаецца і сёлета. IMG_5709   Спачатку былі складзены і абмеркаваны планы, якія з цягам часу ажыццяўляліся. Практычна ўсе работы выконваліся ўласнымі сіламі. Напрыклад, у Песачанскім Цэнтры культуры і вольнага часу, як паведаміла яго дырэктар Любоў Карповіч, былі падрыхтаваны памяшканні для камфортнай работы клубных аб’яднанняў. У прыватнасці, на базе ўстановы культуры былі абноўлены пакоі, у якіх размяшчаюцца экалагічны клуб «Родник» і фальклорны «Жалейка». [caption id="attachment_57586" align="aligncenter" width="580"]Экспазіцыя фальклорнага клуба «Жалейка» Экспазіцыя фальклорнага клуба «Жалейка»[/caption] Сёлета больш увагі надаецца навядзенню парадку на тэрыторыі каля Цэнтра культуры і вольнага часу. Ужо пафарбаваны фасад будынка. Таксама абноўлены клумбы, высаджаны кветкі, праведзена іншае азеляненне. — Установа культуры павінна быць цэнтрам эстэтыкі, — дзеліцца сваімі меркаваннямі Любоў Карповіч. — Таму мы робім усё для таго, каб наш Цэнтр вабіў сваёй прыгажосцю, радаваў вока мясцовых жыхароў і тых, хто праязджае паўз яго. Рамонтныя работы праведзены гаспадарчым спосабам сіламі работнікаў установы культуры, гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пры значнай падтрымцы Капыльскага рамонтна-будаўнічага ўчастка, раёна электрасетак. Днямі зроблены касметычны рамонт унутры памяшкання, у прыватнасці, пафарбаваны столь і сцены на лесвічным маршы. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей