Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Новости Копыльского района (CMigrator copy 10)

20.05.2017
Дружна — не грузна Працягваюцца работы па навядзенні парадку ў скверы ля Капыльскага раёна газазабеспячэння. IMG_3835 IMG_3848-1 Работнікі райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ЖКГ і гаргазу на працягу дня рыхтавалі тэрыторыю для пасеву газоннай травы. Жанчыны зграбалі рэшткі драўніны, каменне ў кучкі, а мужчыны загружалі смецце ў пагрузчык «Амкадор». Супрацоўнікі Капыльскага раёна газазабеспячэння перакапалі ўчасткі, дзе яшчэ заставаўся дзёран, а камунальнікі правялі паліў дэкаратыўных насаджэнняў. Касі, каса... Пачаліся работы па абкошванні вуліц, прыдамавых тэрыторый і дарожных абочын у Капылі. IMG_5692 Работнікі КУП «Капыльская ЖКГ» наводзяць парадак не толькі ў цэнтры горада, але і на ўскраінах. Так, работы праходзяць па вуліцах Пралетарскай, Партызанскай, Трактарнай, Цімкавіцкай, каля гарадскога пляжа і ў цэнтры Капыля. Службы дарожнага абслугоўвання задзейнічаны на абочынах праезных частак, дзе буйнагабарытная тэхніка не ў стане прайсці. Работнікі ДЭУ №65 РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» працуюць недалёка ад гарадской зоны адпачынку. А прадстаўнікі філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» ДРБУ №124 добраўпарадкоўваюць прыдарожныя часткі па вуліцы Цімкавіцкай.   Новая брыгада У КУП «Капыльская ЖКГ» створана брыгада па расколцы каменя. Яна будзе забяспечваць аб’екты добраўпарадкавання горада будаўнічым матэрыялам. У склад брыгады ўвайшлі тры спецыялісты. Працаваць яна будзе на базе прадпрыемства ў Скабіне.   Для бяспекі руху Для бяспекі дарожнага руху прынята рашэнне пашырыць дарожнае палатно на выездзе з вуліцы Партызанскай на плошчу Леніна каля ўнівермага № 2 («Юнацтва»). Гэта дазволіць павялічыць радыус павароту, а праезная частка будзе лепш прагледжвацца.   Супраць тытуню Капыльшчына ўключылася ў правядзенне рэспубліканскай адукацыйна-прафілактычнай акцыі «Беларусь супраць тытуню», якая праходзіць з 12 па 31 мая. Запланаваны круглыя сталы, урокі здароўя ва ўстановах адукацыі, выставы літаратуры, конкурсы малюнкаў і плакатаў, спартыўныя мерапрыемствы. У Капыльскай ЦБР і Капыльскім райЦГЭ працуюць тэлефоны даверу, арганізуюць дні адкрытай інфармацыі і кансультаванне насельніцва па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння.   Змяняецца выгляд Змяняе свой выгляд Песачанскі цэнтр культуры і вольнага часу. Сіламі будаўнічай брыгады аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама пры падтрымцы Капыльскага РБУ і раёна электрасетак праведзена тынкоўка і пафарбоўка фасада. Каля будынка заменены бардзюры, разбіты новыя клумбы, высаджаны кветкі, выкананы і іншыя работы па добраўпарадкаванні.   У складзе Нацыянальнай зборнай Пасля пасяджэння рэспубліканскага трэнерскага савета Беларускай федэрацыі біятлону быў аб’яўлены спіс спартсменаў, якія ўвайшлі ў склад Нацыянальнай жаночай і мужчынскай зборных. У апошнюю ўвайшоў і капылянін Антон Смольскі. Антон Смольский Гэта стала магчымым у многім дзякуючы добраму выступленню Антона ў сезоне 2016/2017 гадоў у складзе юніёрскай зборнай (III месца на чэмпіянаце свету па біятлоне сярод юніёраў (гонка праследавання), III месца на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў (індывідуальная гонка). Наперадзе — Алімпіяда.  Галоўны старт адбудзецца 9-25 лютага 2018 года ў Пхенчхане. Таму жадаем нашаму земляку поспехаў і ўпэўненых стартаў у новым сезоне!   Капыляне ў ліку лепшых Бізнес-кампанія «Эргана» УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» узнагароджана спецыяльным дыпломам у намінацыі «Лепшая бізнес-ідэя» па выніках абласнога фестывалю вучнёўскіх бізнес-кампаній, які нядаўна адбыўся ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Фестываль вучнёўскіх бізнес-кампаній — гэта спосаб прыцягнуць увагу да дзелавой і творчай ініцыятывы вучняў у галіне прадпрымальніцкай дзейнасці, распрацоўкі і рэалізацыі бізнес-ідэй і праектаў. Яго арганізатарамі выступілі ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Мерапрыемства праведзена пры падтрымцы Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Фестываль праходзіў у два этапы. Спачатку экспертная група ацэньвала 49 бізнес-планаў, якія зарэгістраваліся на фестываль бізнес-кампаній. Па рашэнні экспертнай групы ў другі этап прайшлі 27 бізнес-кампаній з г. Жодзіна і 12 раёнаў Мінскай вобласці: Барысаўскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Лагойскага, Любанскага, Мінскага, Маладзечанскага, Смалявіцкага, Старадарожскага, Чэрвеньскага, а таксама з Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Навучэнцы, якія прыехалі на фестываль, прадстаўлялі свае бізнес-кампаніі: дэманстравалі вырабленыя тавары, аказваемыя паслугі, бізнес-планы, штатны расклад, службовыя інструкцыі супрацоўнікаў, разлікі, якія адлюстроўваюць фінансавы вынік працы. Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ, Павел ШЭІН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей