У Слабада-Кучынскай бібліятэцы-клубе, якую ўзначальвае Валянціна Барташэвіч, прайшло тэатралізаванае прадстаўленне «Дарогамі вайны», прысвечанае 72-й гадавіне Вялікай Перамогі.
Аднавяскоўцаў са святам Перамогі павіншавала старшыня ветэранскай арганізацыі Святлана Іванаўна Астрэйка.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы ДУА «Слабадакучынская СШ», работнікі культуры і ААТ «Старыца-Агра», ветэраны вайны і працы. У выкананні Алесі Майсейчык і Дар’і Апанасчык прагучалі песні ваеннай пары. Андрэй Рымашэўскі пад гітару выканаў аўтарскую песню «Бацькі». Вершы ад імя дзяцей вайны прачытаў Аляксандр Кандыбовіч. Была паказана прэзентацыя «Дзякуй за мір, салдатам Перамогі!». Падчас хвіліны маўчання, калі школьнікі ўзнялі партрэты ветэранаў-землякоў, на вачах прысутных з’явіліся слёзы.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Комментарии