Добраўпарадкаваннем і фарміраваннем аблічча населеных пунктаў займаюцца работнікі Блеўчыцкага сельвыканкама сумесна з сельгаспрадпрыемствамі, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета.
[caption id="attachment_57254" align="aligncenter" width="580"]

Ідзе дэмантаж старой агароджы ў аграгарадку Быстрыца[/caption]
Як адзначыў старшыня сельвыканкама Леанід Чарніковіч, правядзенне суботнікаў ужо ўвайшло ў практыку. «Асаблівую ўвагу надаём навядзенню парадку на грамадзянскіх могілках, — канстатаваў Леанід Леанідавіч. — Работнікі ААТ «Ціміразеўскі» правялі дэмантаж агароджы насупраць сталовай сельгаспрадпрыемства ў аграгарадку Быстрыца, якой знойдуць новае прымяненне. Яшчэ адна брыгада з ААТ «Капыльскае» вядзе абрэзку дрэў ля брацкай магілы савецкіх воінаў у вёсцы Кіявічы. Два чалавекі па дагаворы пад-раду працуюць на вырубцы парасніку па вуліцы Прывакзальнай у гэтым жа населеным пункце».
Значная работа па добраўпарадкаванні вядзецца на грамадзянскіх могілках вёскі Дзярэчына. «Спачатку тут зрабілі вырубку парасніку, неаднаразова прыбіралі і вывозілі смецце, — адзначыў старшыня сельвыканкама. — Пярэднюю частку могілак загарадзілі новай агароджай, вя-дзецца ўстаноўка і бакавых прасел. Работы плануем правесці часткова за сродкі людзей (ідзе збор грошай), бюджэтныя сродкі, а таксама спадзяёмся на дапамогу беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў сектары занятасці ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама, з прыцягненнем сродкаў фонду сацыяльнай абароны».
Супрацоўнікі сельвыканкама заклікаюць прыняць актыўны ўдзел у гэтай патрэбнай справе і мясцовых жыхароў, каб з іх дапамогай зрабіць сельскія населеныя пункты больш чыстымі і прывабнымі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии