Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

Общественные инспекторы — первые помощники в вопросах охраны труда

05.05.2017
На базе КУП «Капыльская ЖКГ» адбыўся семінар-вучоба «Грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства аб ахове працы», прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы. [caption id="attachment_57052" align="aligncenter" width="560"]Участники семинара Участники семинара[/caption] Удзел у мерапрыемстве прыняў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі. Гэта была першая сустрэча ў такой форме з грамадскімі інспектарамі па ахове працы — прафсаюзнымі актывістамі, лепшымі прадстаўнікамі прадпрыемстваў горада, якія не застаюцца ўбаку, калі бачаць, што на вытворчасці парушаюцца патрабаванні па ахове працы, што прыводзіць да сур’ёзных наступстваў. Як адзначыла начальнік аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Лятчэня, ахова працы — гэта сістэма па бяспецы жыцця і здароўя працаўнікоў у працэсе іх працоўнай дзейнасці, уключаючы прававыя, сацыяльна-эканамічныя, арганізацыйныя, тэхнічныя, псіхафізіялагічныя, санітарна-супрацьэпідэмічныя, лячэбна-прафілактычныя, рэабілітацыйныя і іншыя мерапрыемствы і сродкі. І тут на дапамогу інжынерам па ахове працы прыходзяць грамадскія інспектары, якія выконваюць гэтыя абавязкі на бясплатнай аснове. Яны перажываюць за тое, каб умовы працы былі бяспечнымі, каб працаўнікі пазбягалі траўматызму. На сустрэчу былі запрошаны і кампетэнтныя спецыялісты. Старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Лукашэвіч паведаміла пра прафсаюзны кантроль за захаваннем заканадаўства аб працы, вядучы спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Уэльскі — пра ролю грамадскага інспектара пры ажыццяўленні перыядычнага кантролю за станам аховы працы. Пра патрабаванні электрабяспекі ў арганізацыі гаварыў інспектар раённай інспекцыі «Энерганагляд» Павел Трублоўскі, а пра выкананне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва» па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы — урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Яўген Багадзяж. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей