Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў раёне актыўна наводзяць парадак на воінскіх пахаваннях, брацкіх магілах, ля помнікаў і абеліскаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Добраўпарадкаванне прайшло і ля мемарыялу «Масявічы», размешчанага на тэрыторыі Бабаўнянскага сельсавета, дзе ўвекавечана памяць пра жыхароў шасці «вогненных» вёсак — Вялікіх Прусаў, Калодзезнага, Жавалак, Прагрэса, Рулёва і саміх Масявічаў. Яны былі спалены падчас аперацый карнікаў у 1942-1943 гг.
Як адзначыла педагог-арганізатар Лясноўскай СШ Ірына Дзямідчык, вучні і настаўнікі навучальнай установы больш за 15 гадоў наводзяць парадак на замацаванай тэрыторыі. У гэты дзень да іх далучыліся ідэалагічны актыў РСУП «Бабоўня», раённай арганізацыі ГА «БРСМ», Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Дзякуючы сумеснай плённай працы тэрыторыя вакол помніка стала больш прывабнай. Зусім інакш пасля афарбоўкі стала выглядаць і цэнтральная частка мемарыялу.
Работы па добраўпарадкаванні працягнуцца і далей.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии