У сувязі са святкаваннем 72-й гадавіны Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі будуць зроблены выплаты ў памеры дзвюх базавых велічынь.

Такое распараджэнне падпісаў старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта. Дапамогу атрымаюць удзельнікі, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, сем’і воінаў, загінуўшых у гады вайны, блакаднікі, інваліды з дзяцінства па прычыне ранення, кантузіі, увечча, звязаных з наступствамі баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Выплаты будуць зроблены за кошт суб’ектаў гаспадарання.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии