Рашэннем Капыльскага райвыканкама створана часовая камісія па садзейнічанні перапісу насельніцтва, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, і зацверджана Палажэнне аб ёй. Землеўпарадкавальнай службе Капыльскага райвыканкама даручана да 1 сакавіка 2018 года прыняць меры па ўдакладненні пераліку і межаў населеных пунктаў Капыльскага раёна і ініцыіраваць (пры неабходнасці) змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства, падрыхтаваць неабходныя для гэтага дакументы.
Аддзелу архітэктуры і будаўніцтва, КУП «Капыльская ЖКГ», сельскім выканаўчым камітэтам неабходна да 1 красавіка 2018 года забяспечыць упарадкаванне назваў вуліц, нумерацыі дамоў і кватэр з устаноўкай аншлагаў, нумарных знакаў, таблічак з указаннем нумара пад’езда і кватэры або іх заменай, калі яны прыйшлі ў непрыгоднасць.
Спісы сельскіх населеных пунктаў, складзеныя на падставе даных пагаспадарчага ўліку, сельвыканкамы павінны прадставіць у аддзел статыстыкі Капыльскага раёна да 1 студзеня 2019 года.
У папярэдне вызначаных месцах, якія найбольш часта наведваюць жыхары нашага раёна, будуць размешчаны інфармацыйныя паведамленні аб падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии