Валанцёры тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва завіталі ў навучальную ўстанову, каб напярэдадні Вялікадня стварыць для яе выхаванцаў невялікае свята. Адметна тое, што ўдзел у добрай справе прымаюць пажылыя людзі, якія могуць нешта зрабіць для іншых, падтрымаць іх, падзяліцца сваім клопатам і любоўю.
Валанцёры падарылі дзецям-інвалідам карзінкі з зайчанятамі, якія яны вырабілі сваімі рукамі на занятках гуртка, што працуе ў ТЦСАН.
Як адзначыла кіраўнік групы дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Валянціна Нікалаеня, у валанцёрскай групе аб’яднаны тыя, у каго добрае сэрца, адкрытая душа і хто гатовы прыйсці на дапамогу людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии