Нават няўстойлівае надвор’е, калі дробны дождж і пранізлівы вецер змяняла веснавое сонейка, якое спрабавала прабіцца з-пад хмар, не перашкодзіла прадстаўнікам працоўных калектываў і жыхарам Капыльшчыны прыняць удзел у калектыўнай справе па навядзенні парадку на зямлі.
[caption id="attachment_56932" align="aligncenter" width="580"]

Ідзе добраўпарадкаванне сквера па вул. Цімкавіцкай у Капылі[/caption]
Работнікі Капыльскага раёна газазабеспячэння не толькі пасадзілі маладзенькія хвойныя дрэўцы для свайго адміністрацыйнага будынка, але і заняліся работамі па планаванні дарожак у скверы, што знаходзіцца непадалёку. На працягу некалькіх апошніх тыдняў гэта месца пастаянна знаходзіцца ў полі зроку раённай улады. Тут спілавалі старыя слівы, выкарчавалі пні, рассадзілі дэкаратыўныя кусты, завезлі зямлю, прадыскавалі і выраўнялі плошчу. У хуткім часе будуць пасаджаны прыгожыя дрэўцы, газоны, з’явяцца пакрытыя пліткай дарожкі. І гэта месца стане яшчэ адным куточкам горада, які будзе радаваць вока яго жыхароў.
[caption id="attachment_56934" align="aligncenter" width="580"]

На добраўпарадкаванні схіла ў Капылі[/caption]
Усё больш прывабны выгляд набываюць і берагі так званага старога возера, дзе высечаны старыя дрэвы і хмызняк. Дарэчы, падчас рэспубліканскага суботніка тут таксама кіпела работа. Ля падножжа касцёла мужчыны дапамагалі грузіць выкарчаваныя пні ў коўш «Амкадора», якія затым вывозіў трактар. На супрацьлеглым беразе працавалі прадстаўнікі сферы адукацыі. Яны ачышчалі граблямі тэрыторыю ад леташняга лісця, збіралі і складвалі ў кучы галінкі і рознае смецце.
[caption id="attachment_56931" align="aligncenter" width="580"]

Працаўнікі Капыльскага раёна газазабеспячэння на пасадцы дрэўцаў[/caption]
Наводзілі парадак у гарадской зоне адпачынку супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, работнікі ўстаноў культуры. Сюды жыллёва-камунальнай гаспадаркай быў накіраваны смеццевоз, куды і выкідвалі сабранае смецце і пачарнелае лісце.
[caption id="attachment_56936" align="aligncenter" width="580"]

Ідзе ўборка старога саду ў в. Вялешына[/caption]
Працоўны дэсант колькасцю не менш за 50-60 чалавек быў накіраваны ў гэты дзень у в. Вялешына Капыльскага сельсавета. Тут быў спілаваны стары сад. Таму неабходна вызваліць тэрыторыю ад галін, каб пасля правесці раскарчоўку пнёў і ўвесці гэты ўчастак у севазварот. На работах у садзе былі заняты прадстаўнікі многіх арганізацый: працавалі работнікі ўпраўлення райсельгасхарчу, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне, рэдакцыі газеты «Слава працы», райветстанцыі і інш.
[caption id="attachment_56937" align="aligncenter" width="580"]

Навядзенне парадку на прысядзібных участках у в. Какорычы[/caption]
[caption id="attachment_56933" align="aligncenter" width="580"]

Ідзе выкарчоўванне пнёў на схіле ў Капылі[/caption]
Не менш ажыўлена было ў гэты дзень і ў вёсцы Какорычы, дзе праводзіліся работы па навядзенні парадку на пустуючых сядзібах. Як расказаў старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко, перад працуючымі стаяла задача ачысціць ад хмызняку, спілаваных галін і кустоў шэсць участкаў, каб потым закапаць фундаменты і ўвесці плошчы ў севазварот. Падчас суботніка ў Какорычах працавалі прадстаўнікі арганізацый сацыяльнай сферы, размешчаных на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета, прадстаўнікі ААТ «Прагрэс 2010», сацыяльныя работнікі, супрацоўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, райЦГЭ, не засталіся ўбаку і мясцовыя жыхары, якіх арганізавала старэйшына Ірына Ніжэвіч. Паводле слоў Сяргея Цвірко, тое ж было праведзена і ў в. Душава.
[caption id="attachment_56935" align="aligncenter" width="580"]

У зоне адпачынку Капыля працуюць работнікі культуры[/caption]
Прайшлі работы па добраўпарадкаванні і ў іншых населеных пунктах раёна. Людзі імкнуліся працаваць на агульную карысць, каб наш агульны дом стаў яшчэ больш прыгожым.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии