Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Поставлены конкретные задачи

27.04.2017
Работа Блеўчыцкага сельвыканкама і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі разглядалася падчас выязнога пасяджэння Капыльскага раённага выканаўчага камітэта. [caption id="attachment_56906" align="aligncenter" width="580"]Падчас наведвання Быстрыцкага дзіцячага сада Падчас наведвання Быстрыцкага дзіцячага сада[/caption] Члены райвыканкама, кіраўнікі зацікаўленых арганізацый, прадпрыемстваў і службаў, старшыні сельвыканкамаў на свае вочы змаглі ўбачыць, як ідуць работы па навядзенні парадку не толькі на тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета, але і на ўсім шляху следавання. Тлумачэнні аб рабоце давалі кіраўнікі сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў, а таксама арганізацый сацыяльнай сферы. IMG_5025 Сярод наведаных устаноў — Ляшнянскі клуб-бібліятэка, Быстрыцкая ўчастковая бальніца, Быстрыцкая сярэдняя школа і дзіцячы сад. Вялікае ўражанне пакінула фермерская гаспадарка «Кіявіцкае», пра работу якой расказаў яе кіраўнік Мікалай Лапотка. [caption id="attachment_56905" align="aligncenter" width="580"]Кіраўнік фермерскай гаспадаркі Мікалай Лапотка Кіраўнік фермерскай гаспадаркі Мікалай Лапотка[/caption] Безумоўна, за апошні час па добраўпарадкаванні тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета было зроблена нямала, але, паводле слоў старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, недастаткова, каб дзейнасць мясцовай улады ў дадзеным напрамку атрымала выдатную адзнаку. Назіраецца шмат недапрацовак, работа над якімі яшчэ наперадзе. Так, сельвыканкаму сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і землеўпарадкавальнай службай райвыканкама даручана да 9 мая закончыць добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол кафэ «Мая Марыя» ў в. Дзярэчына. Такі ж тэрмін устаноўлены для завяршэння работ па ўстаноўцы агароджы на грамадзянскіх могілках у гэтым жа населеным пункце, для аптымізацыі зямельных участкаў у в. Кіявічы, для навядзення парадку на полі паблізу в. Мацкевічы. [caption id="attachment_56908" align="aligncenter" width="580"]Тлумачэнні дае дырэктар Быстрыцкай сярэдняй школы Мікалай Трус Тлумачэнні дае дырэктар Быстрыцкай сярэдняй школы Мікалай Трус[/caption] Будуць прадоўжаны: работы па навядзенні парадку на прыдарожнай паласе на аўтадарозе Гулевічы — Блеўчыцы, уборка таполяў на ўчастках дарог Цімкавічы — Лешня, Лешня — Кіявічы. Раённай землеўпарадкавальнай службе даручана за нямэтавае выкарыстанне зямлі ТАА «ЮКБ-Сэрвіс» арганізаваць работу па адабранні зямельнага ўчастка ў в. Гулевічы. Улічваючы, што магазін в. Блеўчыцы знаходзіцца на даволі ажыўленым месцы, ёсць патрэба ў арганізацыі стаянкі для аўтамабіляў, добраўпарадкаванні тэрыторыі, што зробіць гандлёвую кропку больш прывабнай для наведвальнікаў. Гэтыя работы неабходна завяршыць да пачатку ліпеня. Шэраг даручэнняў паследаваў пасля наведвання Быстрыцкай участковай бальніцы: абустройства пандуса, распрацоўка аптымальнага аўтобуснага маршрута для падвозу насельніцтва Доктаравіцкага сельсавета. Былі пастаўлены і іншыя канкрэтныя задачы, выкананне якіх дазволіць зрабіць тэрыторыю Блеўчыцкага сельсавета больш добраўпарадкаванай. Чарговае выязное пасяджэнне райвыканкама пройдзе ў Цімкавіцкім сельсавеце. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей