Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Чтобы старость дома не застала

02.05.2017
Чарговая сустрэча ў рамках праекта «Бабуліны рэцэпты», што рэалізуецца Капыльскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага  абслугоўвання насельніцтва, была прысвечана велікоднай кухні. [caption id="attachment_56991" align="aligncenter" width="560"]Удзельніцы праекта з задавальненнем не толькі прэзентавалі свае кандытарскія вырабы, але і каштавалі іх. Удзельніцы праекта з задавальненнем не толькі прэзентавалі свае кандытарскія вырабы, але і каштавалі іх.[/caption] Вядома ж, удзельніцы праекта прынеслі з сабой шмат кулічоў, пірагоў, велікодных яек, каб пачаставаць сваіх сябровак. Таксама яны дзяліліся рэцэптамі, як лепш прыгатаваць тую ці іншую страву. Некаторыя з іх бяруцца з даўніны, дапрацоўваюцца на сучасны лад і атрымліваецца нешта асаблівае і цікавае. — Мы вучымся адна ў адной, заўсёды рады сустракацца, — расказвае кіраўнік праекта «Бабуліны рэцэпты», кіраўнік гуртка «Школа здароўя» ТЦСАН Ларыса Чайко. — Мы быццам адна сям’я, ходзім сюды добраахвотна. Сядзець дома сумна, нецікава. Акрамя кулінарыі мы робім увогуле ўсё, каб старасць дома не застала: займаемся скандынаўскай хадзьбой, гімнастыкай, наведваем басейн, пляцём карзінкі, варым мыла і г.д. І з задавальненнем сустракаем усіх, хто жадае да нас прыйсці. Хачу адзначыць, што мы знайшлі разуменне з раённай бібліятэкай, краязнаўчым музеем, рэдакцыяй газеты. Мы жывём адным жыццём, любім свой горад і край. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей