Спектр пытанняў, зададзеных кіраўніку раёна, даволі шырокі. Напрыклад, жыхары дамоў №№ 13, 15 і 17 па вул. Кастрычніцкай у Капылі звярнуліся наконт адвядзення ліўневых вод, якія падтопліваюць іх домаўладанні. Некалькі чалавек прасілі дапамагчы вырашыць праблемы працаўладкавання: па месцы жыхарства, на поўную стаўку.
Некаторыя пытанні датычыліся паляпшэння жыллёвых умоў. Напрыклад, жыхарка в. Садавічы, якая выхоўвае дзіця-інваліда, прасіла выдзеліць сацыяльнае жыллё, быў зварот і ад мнагадзетнай сям’і з Капыля, якая не змагла дабудаваць уласны дом, жыхарка аграгарадка Мажа звярнулася наконт куплі дома ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Некалькі пытанняў па бяспецы дарожнага руху ўзняла жыхарка в. Дзярэчына. У прыватнасці, яна гаварыла пра тое, што ў іх населеным пункце няма вулічнага асвятлення на крутым павароце, а яшчэ прасіла абмежаваць хуткасць руху па вёсцы. Таксама зафіксаваны звароты наконт утрымання дарожнага пакрыцця, добраўпарадкавання населеных пунктаў і могілак, спілоўвання аварыйна-небяспечных дрэў, па рабоце ўстаноў аховы здароўя, сувязі і г.д.
Як адзначыў Анатоль Ліневіч, кожнае пытанне дэталёва вывучаецца і па іх будуць дадзены прадметныя адказы заяўнікам.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии