Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

В ЗАО «Жилихово» работают с настроением

19.04.2017
Вядома, калі працуеш з настроем, то і ўраджай будзе добры. А ствараць яго ў ЗАТ «Жыліхава» дапамагае інфармацыйна-ідэалагічны актыў. Па словах Ганны Ільючык —спецыяліста, які курыруе ў сельгас-прадпрыемстве ідэалагічную работу, як толькі сышоў снег, на палеткі выйшлі механізатары. Яны добра ведаюць: каб атрымаць неблагі ўраджай, патрэбна адваяваць у прыроды ўсё магчымае, таму не марудзяць. Яшчэ загадзя, да пасяўной, у гаспадарцы былі распрацаваны ўмовы спаборніцтва, устаноўлены нарматывы, а потым даведзены заданні. [caption id="attachment_56761" align="aligncenter" width="580"]Механізатар Васіль Кузьмічонак, начальнік участка Святлана Шыйч, вадзіцель Дзмітрый Баркоў Механізатар Васіль Кузьмічонак, начальнік участка Святлана Шыйч, вадзіцель Дзмітрый Баркоў[/caption] — Ці не застаюцца сам на сам механізатары ў працоўны дзень, як ажыццяўляецца інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне пасяўной кампаніі? — цікавімся ў Ганны Іванаўны. — У нас створана ідэалагічная група з сямі чалавек, члены якой што-дзень выязджаюць да працаўнікоў на поле, на мехмайстэрню, каб павіншаваць перадавікоў, — адзначае спецыяліст. — Таксама штодзень эканамічная служба паведамляе пра тое, хто колькі зарабіў, выдае разліковыя лісткі. У гонар лідараў спаборніцтва ўздымаецца сцяг ля адміністрацыйнага будынка гаспадаркі, вывешваецца інфармацыйная ліс-тоўка «Пульс сяўбы». Правялі пазачарговы інструктаж па ахове працы, дзе ўсіх, хто заняты на пасяўной, пазнаёмілі  з  правіламі  бяспечнага вядзення работ. Раніцай усе механізатары і вадзіцелі праходзяць медыцынскі агляд, праверку алкатэстарам. Гэта ўжо адладжаны працэс. [caption id="attachment_56762" align="aligncenter" width="580"]IMG_7388 Дырэктар Аляксандр Кукраш з механізатарам Аляксандрам Максіменем[/caption] На працягу дня працаўнікі не застаюцца і без карыснай інфармацыі. — Пра тое, што адбываецца ў нашай гаспадарцы і раёне, даведваемся ад работнікаў культуры, — расказвае механізатар з багатым стажам Васіль Кузьмічонак, які ў дзень прыезду сеяў ячмень непадалёку ад в. Выгода. — Яны і свежымі навінамі падзеляцца, і песню праспяваюць. Тады і працаваць весялей. Увогуле для мяне пасяўная — гэта праца няцяжкая, ды і адчуваю: калі здарыцца нейкая пазаштатная сітуацыя, то яе хутка можна выправіць, бо вельмі часта да нас наведваюцца кіраўнік Аляксандр Паўлавіч Кукраш і спецыялісты агранамічнай або інжынернай служб. Пра ўмовы працы цікавімся яшчэ ў аднаго механізатара, які заняты на падкормцы азімых, Аляксандра Максімені. — Працоўны дзень арганізаваны ў адпаведнасці з графікам. Пачынаецца ён у сем раніцы і доўжыцца да сямі вечара, — расказвае Аляксандр Уладзіміравіч. — Мы забяспечаны двухразовым гарачым харчаваннем. Смачныя стравы гатуюцца ў нашай сталоўцы. Словам, ніякіх пытанняў не ўзнікае — толькі працуй. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей