Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзіў рэспубліканскую акцыю «Наш жывёлавод». На Капыльшчыне ў рамках названай акцыі наведаны 53 фермы, матэрыяльныя заахвочванні атрымалі 119 чалавек.
[caption id="attachment_56692" align="aligncenter" width="580"]

Віншаванні прымае жывёлавод МТФ «Цэнтр-2» Аксана Хмель (справа)[/caption]
— Рэспубліканская акцыя праводзілася на працягу зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы і ставіла задачу, незалежна ад паказчыкаў, дайсці да кожнай малочнатаварнай фермы, — адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура. — Людзі павінны ведаць, што іх паўсядзённая нялёгкая праца не застаецца незаўважанай.
З нагоды правядзення акцыі раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК арганізоўваў сустрэчы з калектывамі жывёлаводаў ферм раёна, падчас якіх у адрас лепшых работнікаў гучалі словы ўдзячнасці за працу і ўручаліся каштоўныя падарункі.
[caption id="attachment_56691" align="aligncenter" width="580"]

Калектыў МТФ «Вуглы»[/caption]
Аднымі з апошніх у рамках акцыі былі ўшанаваны жывёлаводы КСУП «Доктаравічы». Адміністрацыя і прафкам сельгаспрадпрыемства ў ліку лепшых вылучылі жывёлавода Валерыя Уласаўца і аператара машыннага даення Валянціну Захарык з МТФ «Вуглы», а таксама жывёлавода Аксану Хмель і аператара машыннага даення Анжэлу Пруняну з МТФ «Цэнтр-2».
— Гэта вы сваім адказным стаўленнем да справы, штодзённымі клопатамі і стараннямі ўмацоўваеце эканоміку гаспадаркі, паляпшаеце дабрабыт вяскоўцаў. За гэта вам шчырая падзяка, пашана і павага, — адзначыла падчас ушанавання старшыня прафкама КСУП «Доктаравічы» Ларыса Прахарэня.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура таксама зачытала словы са звароту Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і Мінсельгасхарчу Беларусі, у якім арганізатары акцыі выказалі ўдзячнасць за эфектыўнае выкарыстанне кармоў для павелічэння вытворчасці прадукцыі, праяўленую высокую адказнасць за яе якасць, арганізаванае правядзенне зімоўкі жывёлы, захаванне патрабаванняў тэхналагічных працэсаў, працоўнай дысцыпліны і аховы працы.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии