Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Все дружно - толокой

14.04.2017
Работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета не спыняюцца практычна круглы год. Але асабліва яны актывізуюцца ўвесну. IMG_7164 Вось і гэтымі днямі мясцовыя жыхары, супрацоўнікі сельвыканкама на чале з яго старшынёй Міхаілам Валуевічам наводзяць парадак у цэнтры аграгарадка Новыя Доктаравічы (на здымку). Ім давядзецца прыбраць каля 30 закінутых гаспадарчых пабудоў, стыхійныя сметнікі, спілаваць старыя дрэвы. У перспектыве тут павінна з’явіцца новая вуліца. Падчас суботнікаў таксама наводзіцца парадак каля маста на пойме рэчкі пры ўездзе ў населены пункт. — Работы па добраўпарадкаванні праводзім што-дзённа з прыцягненнем рознай колькасці людзей, — расказвае старшыня сельвыканкама Міхаіл Валуевіч. — У сельвыканкаме пакідаем аднаго чалавека, кідаем заклік мясцоваму насельніцтву і — талакой працаваць. Адзначу, што жыхары аграгарадка вельмі актыўна адгукаюцца. Некаторыя нават не глядзяць на свой узрост і прыходзяць на дапамогу. Вядома ж, усім хочацца, каб побач былі чысціня і парадак. Не застаецца ўбаку і мясцовае сельгаспрадпрыемства. Яшчэ ў планах сельвыканкама — закончыць у бліжэйшы час добраўпарадкаванне могілак у Новых Доктаравічах, крыху пазней у Гарнастайлаве і  Астраўку. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей