Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

80

В начале этой недели аграрии ОАО «Семежево» одни из первых в районе приступили к севу сахарной свеклы

14.04.2017
Пад гэту культуру ў сельгаспрадпрыемстве адведзена 600 гектараў. — Спадзяёмся, што ў гэтым годзе ўраджай будзе большы, чым летась і пазалетась, тады засушлівае надвор’е крыху яго «падпсавала». Да гэтага мы заўсёды мелі па 500 і больш цэнтнераў з гектара, — расказвае дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Анатоль Жданеня. — Стараемся пастаянна захоўваць тэхналогію: выбіраем папярэдніка, пад яго з восені ўносім да 100 тон арганікі на гектар, гліфасатутрымліваючыя прэпараты, на зіму заворваем і ўжо ўвесну сеем цукровыя буракі, вядома ж, пры поўнай запраўцы мінеральнымі ўгнаеннямі. Слуцкі цукроварафінадны камбінат пастаўляе ў залік будучага ўраджаю па 5 цэнтнераў фізічнага рэчыва комплексных угнаенняў, выкарыстоўваем  якаснае насенне, якое пастаўляе фірма «KWS». [caption id="attachment_56688" align="aligncenter" width="580"]Механізатары Юрый Кандратовіч і Павел Панцялейка Механізатары Юрый Кандратовіч і Павел Панцялейка[/caption] На сяўбе цукровых буракоў заняты два вопытныя механізатары з французскімі сеялкамі. У сярэднім адным агрэгатам за дзень апрацоўваецца каля 25 га, таму прыкладна за дзён 10-12 адведзеныя плошчы будуць засеяны. На працягу васьмі сезонаў вырошчваннем гэтай культуры ў асноўным займаецца Юрый Кандратовіч. Вопытны механізатар да любой справы адносіцца з адказнасцю. Можна сказаць, яго жыццё праходзіць на гэтых палетках, ён добра ведае ўсе тонкасці работы на зямлі. [caption id="attachment_56687" align="aligncenter" width="580"]дырэктар Анатоль Жданеня, аграном-інспектар Таццяна Ясючэня і намеснік дырэктара Юрый Зяньковіч дырэктар Анатоль Жданеня, аграном-інспектар Таццяна Ясючэня і намеснік дырэктара Юрый Зяньковіч[/caption] — Сяўба цукровых буракоў — справа даволі сур’ёзная і адказная, — тлумачыць Юрый Станіслававіч. — Ужо столькі гадоў выконваю гэтую работу і кожны раз хвалююся, нібы ўпершыню. Важна строга прытрымлівацца тэхналогіі. Пасяўны агрэгат падрыхтавалі як след, таму праблем пакуль не ўзнікае. Палетак, на якім будуць вырошчвацца салодкія карані, папярэдне добра апрацавалі. Таму і сеялка Паўла Панцялейкі акуратна рухаецца па гладкім полі. Механізатар толькі зрэдку азіраецца праз шкло кабіны «Беларуса»: баразна пасля праходу трактара атрымліваецца роўнай. І з нормай высеву ўсё ў парадку — папярэдне разам са спецыялістамі ўсё дакладна адрэгулявалі. Ходам сяўбы вельмі задаволена аграном-інспектар ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» па Капыльскім раёне Таццяна Ясючэня: — Ніякіх заўваг пры наведванні ААТ «Семежава» ў нас ніколі не ўзнікае. Працэс тут пастаўлены на высокім узроўні. Вельмі прыемна працаваць з такімі спецыялістамі, таму жадаю ім паспяховага «салодкага» сезона-2017. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей