Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Савичи приводят в порядок

05.04.2017
У цэнтры ўвагі раённай улады — навядзенне парадку ў вёсцы Савічы. Гэтыя мясціны адметныя тым, што побач знаходзяцца сямейныя могілкі славутага роду Вайніловічаў. У Савічы мы завіталі каля паловы адзінаццатай у мінулую сераду. Ціхая ў апошнія гады вуліца сустрэла натужлівым гулам матораў магутных аранжавых экскаватараў, якія ў гэты веснавы дзень яркімі плямінамі вылучаліся на фоне старых, закінутых хацін, што ўжо даўно не адчувалі клопат гаспадарскай рукі. IMG_3906 Сярод групы людзей заўважаем старшыню Цімкавіцкага сельвыканкама Алену Острыкаву. Наводдаль жанчыны сцягваюць у адну кучу спілаваныя раней галіны. Ім дапамагаюць маладыя мужчыны, побач завіхаецца з пілой бензапільшчык. — Вось учора тут працавала больш за трыццаць чалавек, — расказвае Алена Мечыславаўна. — Сваіх прадстаўнікоў накіравалі ўстановы сацыяльнай сферы: Цімкавіцкай школы, ясляў-сада. Былі работнікі хлебапрыёмнага пункта, аддзела па надзвычайных сітуацыях, раёна электрычных сетак, аўтапарка, сельвыканкама і інш. Працавалі на разборцы дома і гаспадарчай пабудовы нашчадкі гэтых сядзіб, якія прыехалі спецыяльна, каб вызваліць плошчы для зносу фундаментаў. Дарэчы, мы напісалі шмат пісьмаў, выдалі прадпісанні з патрабаваннямі навесці парадак. Усяго пад знос адведзена каля 60 аб’ектаў. IMG_3921 Алена Острыкава паведаміла, што па дамоўленасці ў Савічах працуе тэхніка Ляхавіцкай ПМС — два магутныя экскаватары, а ў хуткім часе павінен прыйсці і бульдозер, каб зараўняць катлаваны, у якія скідваюць выкарчаваныя пні, рэшткі фундаментаў. Цікава і тое, што не змаглі застацца ўбаку ад агульнай работы спецыялісты, якія суправаджалі тэхніку з суседняга раёна: і намеснік дырэктара ПМС, і майстар разам з жанчынамі наводзілі парадак на падвор’ях. IMG_3900   Крыху наводдаль — яшчэ адзін участак. Тут шчыравалі прадстаўнікі філіяла «Аўтапарк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс», а крыху далей — работнікі Капыльскага філіяла ДП «Мінаблпаліва». Узброеныя бензапіламі мужчыны спілоўвалі параснікі і дрэўцы, а іх таварышы зносілі галлё. Але не толькі ў Савічах арганізавана работа па навядзенні парадку. Як паведаміла старшыня сельвыканкама, брыгады, створаныя ў ААТ «Капыльскае», працавалі на добраўпарадкаванні ў Дзягцяных, Заракаўцах, Канатопах, на могілках у Цімкавічах. На іншыя могілкі — каталіцкія — выязджалі прадстаўнікі філіяла ДП «Мінаблпаліва». Арганізаваны аналагічныя работы і ў філіяле «В. Раёўка» — падчас суботніка там прыбіралі мясцовы сквер. — Работы па навядзенні парадку прадоўжацца і надалей, — гаворыць Алена Острыкава. — Мы плануем у пачатку чэрвеня ў Савічах правесці свята вёскі, а таму менавіта гэтаму населенаму пункту будзем надаваць большую ўвагу. Але парадак на зямлі павінен быць на ўсёй тэрыторыі сельсавета. І мы імкнёмся яго навесці. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей