Старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённай камісіі па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грамадзян Ірына Кісляк каардынуе пытанні занятасці непрацуючых у сельскай мясцовасці.

Разам са старшынямі сельвыканкамаў Ірына Мікалаеўна праводзіць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства. Кожная асоба разглядаецца індывідуальна. Ёй прапаноўваюцца ўсе магчымыя варыянты працаўладкавання. У першую чаргу, вядома ж, гэта ў мясцовае сельгас-прадпрыемства, кіраўнікі якога таксама прысутнічаюць на сустрэчах.
Таксама вывучаюцца варыянты магчымасці вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі незанятымі грамадзянамі. Даюцца кансультацыі па афармленні рамесніцкай дзейнасці згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 225 ад 16 мая 2005 года «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці».
Калі ж хто-небудзь застаўся незапрошаным на пасяджэнне камісіі па працаўладкаванні, можна звярнуцца ў сельвыканкам ці да старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Кісляк асабіста па тэлефоне 54-2-64.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии