Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Работы продолжатся

31.03.2017
На тэрыторыі Капыльскага сельсавета з пачатку года спілавана 312 дрэў, убрана і захавана 14 несанкцыянаваных сметнікаў, знесена 150 м старой агароджы. 32004131 Такая інфармацыя была агучана падчас чарговага пасяджэння Капыльскага сельвыканкама. Акрамя таго, як адзначыла яго старшыня Вольга Купрыенка, вядзецца разборка сямі будынкаў, згодна з Указам Прэзідэнта № 100 сабраны і перададзены дакументы на два дамы для ўнясення ў рэгістр пустуючых будынкаў. Было складзена 160 прадпісанняў па навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях. Вялікая ўвага надаецца стану грамадзянскіх могілак: там абсталяваны 10 кантэйнерных пляцовак для збору смецця, устаноўлена і пафарбавана 82 м жалезабетоннай агароджы на могілках в. Кель, праведзены іншыя работы. На пасяджэнні зацверджаны дакладныя мерапрыемствы, якія пройдуць падчас раённага месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў, абазначаны напрамкі далейшай дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, размешчаных на тэрыторыі Капыльскага сельсавета. У прыватнасці, сельгаспрадпрыемствам даручана завезці пясок і вывезці смецце з грамадзянскіх могілак, аказваць дапамогу ў правядзенні суботнікаў, працягваць работы па заворванні і размеркаванні пустуючых участкаў згодна са спісам сельвыканкама. У вв. Аножкі, Усава, Падгорцы будзе арганізаваны знос пустуючых дамоў, у в. Скабін — спілоўванне дрэў за вул. Прыазёрнай, падсыпаны вуліцы Шастакі, Маладзёжная, Сонечная ў аграгарадку Мажа і інш. Не застануцца без работы і ўстановы сацыяльнай сферы, якія павінны падтрымліваць парадак вакол сваіх адміністрацыйных будынкаў і помнікаў загінуўшым землякам і героям вайны. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей