У Капыльскім раённым выканаўчым камітэце працягвае сваю работу часовая камісія па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грамадзян.

Галоўная яе задача — дапамагчы людзям, якія не маюць пастаяннага месца працы, знайсці справу, дзе яны змогуць рэалізоўваць свае прафесійныя навыкі і ўменні. Сёння такія магчымасці дадзены кожнаму беспрацоўнаму.
Падчас пасяджэнняў кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама на чале са старшынёй Анатолем Ліневічам прымаюць каля дзесяці чалавек. Таксама прысутнічаюць і прадстаўнікі некаторых прадпрыемстваў, сельгасарганізацый Капыльшчыны, што асабліва зацікаўлены ў новых кадрах. Члены камісіі ўважліва выслухоўваюць усіх, хто прыходзіць. Вядома ж, у кожнага свае абставіны, жыццёвая сітуацыя. Ніводзін зварот не застаецца незаўважаным. Галоўнае, каб у тых, хто звяртаецца, было жаданне працаўладкавацца. У сваю чаргу прадстаўнікі мясцовай улады прапаноўваюць пералік вакансій, дзе беспрацоўныя маглі б прымяніць сябе. Даволі часта разглядаецца некалькі варыянтаў. Калі трэба, даюць кансультацыі. Напрыклад, быў такі выпадак, калі даваліся тлумачэнні па афармленні дакументаў для адкрыцця ўласнай справы ці фермерства. Прапаноўваюцца варыянты і часовай занятасці па дагаворы падраду. Такім чынам у хуткім часе павінна быць сфарміравана брыгада з гара-джан, якая будзе працаваць на зборы камянёў у ААТ «Скабін».
Вельмі важным з’яўляецца і тое, каб усе, хто звярнуўся, сталі добрымі працаўнікамі, адказнымі, дысцыплінаванымі, і вынікамі сваёй дзейнасці ўжо ў бліжэйшы час даказалі, што іх жаданне працаўладкавацца было недарэмным.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии