Гібелі практычна не назіраецца. Пашкоджаны толькі невялікія ўчасткі азімых збожжавых на ўзвышшах, дзе ў моцныя маразы не было снежнага покрыва. Іх перагледзяць і пры неабходнасці або ўшчыльняць, або перасеюць. Азімы рапс таксама захаваўся нядрэнна. Праўда, ёсць некалькі праблемных участкаў, якія кантралююцца агранамічнай службай. Як адзначаюць спецыялісты, вялікай апаскі няма, у раслін з’явіліся карэньчыкі, і калі не будзе значных мінусавых тэмператур ці іншых прыродных катаклізмаў, то яны пойдуць у рост.
[caption id="attachment_56333" align="aligncenter" width="580"]

Дзмітрый Дарашэвіч і Павел Кот[/caption]
Каб даць азімым падтрымку, у гаспадарцы зараз актыўна вядзецца іх падкормка.
— Зараз падкормліваем КАСам з разліку 70-75 кг дзеючага рэчыва на гектар, — расказвае дырэктар ААТ «Скабін» Іван Грыбок. — Пры далейшых станоўчых тэмпературах культуры актыўна рушацца ў рост. Цяперашняе больш халоднае веснавое надвор’е садзейнічае лепшаму раскушчэнню азімых. Акцэнт робім на больш слабыя ўчасткі, дзе яно не адбылося. І, думаю, да ўборкі сфарміруем паўнацэнны сцеблестой. Угнаеннямі таксама забяспечаны. Акрамя вадкіх бу-дзем уносіць і цвёрдыя, у прыватнасці, карбамід.
[caption id="attachment_56334" align="aligncenter" width="400"]

Вячаслаў Бохан[/caption]
На падкормцы задзейнічаны два агрэгаты: прычапны апырсквальнік «Берту», на якім працуе вопытны механізатар Васіль Баліцкі, а ўніверсальным «Раса» кіруе нядаўні выпускнік Капыльскага дзяржаўнага каледжа Павел Кот. На падвозцы ўгнаенняў заняты Дзмітрый Дарашэвіч і Максім Юруц.
[caption id="attachment_56332" align="aligncenter" width="580"]

Ідзе збор камянёў[/caption]
У сельгаспрадпрыемстве прадаўжаюць актыўна працаваць з арганікай. На ўчастках, дзе было магчыма, унеслі каля 10 тысяч тон і зааралі іх. Зараз жа вывозіцца арганіка з прыфермскіх тэрыторый, вычышчаюцца выгульныя двары.
Не ўпускаюць у гаспадарцы і ранні вясенні прыём — баранаванне пашаў, каб даць травам кісларод, які паскорыць іх рост. У гэтай важнай справе задзейнічаны і навучэнец Капыльскага дзяржаўнага каледжа Вячаслаў Бохан, які ў ААТ «Скабін» праходзіць вытворчую практыку. Таксама гэтымі днямі вядзецца збор камянёў, на якім задзейнічаны як свае паляводчыя брыгады, так і запрашаюцца работнікі з горада.
Вясенне-палявыя работы вядуцца на працягу ўсяго светлавога дня. Для працаўнікоў арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Усе яны азнаёмлены з расцэнкамі, і кожны ведае вынікі дня.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии