Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Начинают свою работу областные и районные весенние ярмарки

23.03.2017
На Міншчыне будуць арганізаваны рэгіянальныя веснавыя кірмашы. Прымуць у іх удзел і прадстаўнікі Капыльскага раёна. Так, нашы землякі разам з іншымі будуць гандляваць 25 сакавіка ў г. Слуцку, 2 красавіка — у г. Нясвіжы, 22 красавіка — у Салігорску.   Гараджанам будзе прапанавана прадукцыя беларускіх вытворцаў, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, грамадскага харчавання. У асартымент трапяць бульба і плодаагароднінная прадукцыя ўраджаю мінулага года, пасадачны матэрыял, мінеральныя ўгнаенні, садова-агародны інвентар, будматэрыялы і інш. *** Раённыя веснавыя кірмашы пройдуць  у Капылі 25 сакавіка, 1, 8, 15, 22, 29 красавіка і 6 мая. IMG_4855 Праводзіцца яны будуць з мэтай найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, харчовымі і прамысловымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі і інш. Кірмашы будуць арганізаваны з 8 гадзін раніцы на плошчы Леніна (каля рынку).

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей