Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Работы в Савичах продолжаются

21.03.2017
Адным з самых праблемных у плане добраўпарадкавання населеных пунктаў на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета лічыцца вёска Савічы. IMG_6354 Работы па навядзенні парадку, згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, тут пачаліся яшчэ ў мінулым годзе. Працягваюцца яны і з наступленнем вясны. Як расказала старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава, днямі на добраўпарадкаванні ў Савічах працавалі брыгады з філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінскаблаўтатранс», Капыльскага РАНС, Капыльскага філіяла ДП «Мінаблпаліва». Ідзе выпілоўванне старых аварыйных дрэў, кустоўя. Наперадзе вельмі важная работа — знос фундаментаў і выкарчоўка пнёў, хуткае выкананне якой дазволіць своечасова ўвесці пустуючыя ўчасткі ў севазварот. Вядзецца работа і па ўстанаўленні нашчадкаў пустуючых дамоў: з пачатку года на іх адрасы адпраўлена 18 пісьмаў з патрабаваннем навесці парадак на сядзібах сваіх продкаў. Работнікі сельвыканкама, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100, рыхтуюць таксама дакументы па ўключэнні шасці дамоў у рэгістр пустуючых, што дасць магчымасць правесці работы па іх зносе. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей