
Пасля зімы на многіх вуліцах горада ўтварылася вялікая колькасць ям, якія ствараюць праблемы для аўтамабільнага транспарту. У першую чаргу камунальнікі вядуць рамонт цэнтральных вуліц: Савецкай, М. Горкага, Багдановіча. Таксама з дапамогай аўтагрэйдара ў належны выгляд прыведзена каля 20 км праезнай часткі без асфальтавага пакрыцця як горада, так і сельскіх населеных пунктаў Капыльскага сельсавета.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии