Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

В честь празднования 500-летия белорусского книгопечатания проходит республиканский конкурс юных чтецов «Живая классика»

22.03.2017
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, удзел у якім возьмуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі. Логотип-1 Аб конкурсе Штогод у Дзень беларускага пісьменства праводзілася падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". З улікам святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, конкурс мяняе свой фармат – з раённага на рэспубліканскі. У сучасным камп'ютарызаваным свеце такія мерапрыемствы могуць прыцягнуць увагу дзяцей і моладзі. Гэты праект – значны крок на шляху адраджэння цікавасці да беларускай літаратуры і культуры ў сучаснага пакалення школьнікаў. 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", удзел у якім возьмуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі. Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне". Дэвіз конкурсу – "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!". Асноўнымі мэтамі і задачамі з'яўляюцца: павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі. Конкурс праводзіцца на працягу года: першы этап – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па 31 сакавіка 2017 г.; другі – раённы – з 1 па 30 красавіка 2017 г.; трэці – абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая 2017 г. Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку. ПАЛАЖЭННЕ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей