Дзмітрый Шаўроў, старшы лейтэнант унутранай службы, начальнік змены ПАВЧ № 1 г. Капыля:
— Я выпісваю газету «Слава працы» ўжо пяты год, як толькі прыйшоў на працу ў РАНС. Цікава даведацца, што адбываецца не толькі ў раёне, вобласці, але і ва ўсёй краіне. Прыемна, што газета ахоплівае ўсе сферы дзейнасці і мае розную накіраванасць. Галоўная фішка выдання — гэта даступнасць інфармацыі, дзе на простай і зразумелай мове выкладзена сутнасць тых ці іншых падзей.
З’яўляючыся выратавальнікам, лічу, што для насельніцтва заўсёды будуць актуальнымі праекты «Мужество. Честь. Смелость», «Берегите себя» і інш., дзе пастаянна публікуюцца матэрыялы аб пажарнай бяспецы. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з нашай службай «Слава працы» можа папярэдзіць людзей ад надзвычайных здарэнняў.
Павел ШЭІН
Комментарии