Ва ўрачыстым пасяджэнні з нагоды трыццацігадовага юбілею Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, што прайшло 16 сакавіка ў Сеніцкім цэнтры культуры, прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна пад началам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ліпніцкага.
[caption id="attachment_56148" align="aligncenter" width="580"]

Казіміра Мікалаеўна Ганчар (справа) сярод удзельнікаў мерапрыемства[/caption]
У яе склад увайшлі старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, члены прэзідыума і старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна.
Людзей, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё і працвітанне Мінскай вобласці, шчыра вітаў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра, які параўнаў гісторыю ветэранскай арганізацыі са шматтомным падручнікам жыцця, складзеным з тысяч біяграфій ветэранаў вайны і працы. «Тая работа, якую вы праводзілі і праводзіце, садзейнічае ўмацаванню міру, згоды і талерантнасці ў Беларусі», — адзначыў Сямён Барысавіч.
За вялікія заслугі і шматгадовую плённую працу людзей сталага ўзросту адзначылі ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама падзякамі старшыні Мінаблвыканкама. Сярод тых, хто атрымаў высокую ўзнагароду Мінаблсавета, і старшыня Капыльскага раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар.
Прадаўжэннем урачыстасці стаў цікавы канцэрт, у якім прыняла ўдзел і прадстаўніца нашага раёна — ветэран працы, былы медработнік Вольга Ліс.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии