Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

На берегу старого озера в Копыле полным ходом идет вырубка кустарников и деревьев

17.03.2017
Для таго, каб наш горад выглядаў больш дагледжаным і прыгожым, на беразе так званага старога возера ў Капылі поўным ходам ідзе вырубка кустоўя і дрэў. [caption id="attachment_56045" align="aligncenter" width="580"]Вызваляюцца плошчы пад дэндрапарк Вызваляюцца плошчы пад дэндрапарк[/caption] Расчысткай тэрыторыі займаецца брыгада лесанарыхтоўшчыкаў КУП «Капыльская ЖКГ». Як расказаў начальнік шматгаліновых паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Шыдлоўскі, работы плануецца завяршыць да канца сакавіка. Высечаныя дрэвы пойдуць на паліва.
1964  і 2017 гады Для параўнання [twenty20 img1="56047" img2="56044" width="580 px" offset="0.5"] Паглядзіце, якім быў від на возера ў 1964 годзе амаль з той жа кропкі. На фотаздымку, зробленым капылянінам Шкадарэвічам Пятром, бачны прастор, які не закрываюць дрэвы. Не схаваныя за імі і будынкі былой пошты (зараз там месціцца ДТСААФ) і царквы. А берагі возера — з жоўценькага пясочку.

— У будучым гэты схіл атрымае дагледжаны выгляд і будзе радаваць сваім парадкам капылян і гасцей горада, — паведаміў начальнік землеўпарадкавальнай службы Капыльскага раёна Аляксандр Малеж. — Капыльскаму доследнаму лясгасу даручана на схіле возера і вышэй арганізаваць дэндрапарк.  Будуць  высаджаны  кветкі,  спланаваны дарожкі, а таксама з’явяцца малыя архітэктурныя формы. Павел ШЭІН Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей