Месячнік стартаваў
З 13 сакавіка па 30 красавіка згодна з распараджэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта на тэрыторыі сталічнай вобласці праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Аналагічныя работы арганізаваны і на Капыльшчыне.
У кожнага свая тэрыторыя
Капыльскі раённы выканаўчы камітэт сваім рашэннем № 243 ад 27 лютага 2017 года замацаваў тэрыторыі горада Капыля за пэўнымі арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі. Навядзенне парадку ўжо пачалося. Пры спрыяльных умовах надвор’я будуць арганізаваны работы для таго, каб наш горад набыў больш прывабны і чысты выгляд.
Комментарии