У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю ветэранскай арганізацыі, былі наведаны ўдзельнікі, інваліды Вялікай Айчыннай вайны і былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, якія пражываюць у Капылі.
[caption id="attachment_55966" align="aligncenter" width="580"]

Віншаванні прымае ветэран вайны Мікалай Георгіевіч Кісялёў[/caption]
Сімвалічна, што гэтыя сустрэчы з паважанымі людзьмі аб’ядналі ў сабе два ўсенародна любімыя святы — Дзень абаронцаў Айчыны і Дзень жанчын. У госці да ветэранаў завіталі старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, старшыня Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Лукашэвіч і в.а. першага сакратара райкама ГА «БРСМ» Таццяна Дубовік. Яны выказалі віншаванні са святамі, удзячнасць за магчымасць жыць пад мірным небам і ўручылі невялікія падарункі і кветкі. У сваю чаргу ветэраны дзякавалі за праяўленую ўвагу, за тое, што іх не забываюць.
Мерапрыемства таксама праходзіла ў адпаведнасці з заключаным паміж грамадскімі аб’яднаннямі трохбаковым пагадненнем і даказала, што сувязь паміж пакаленнямі павінна быць трывалай.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии