Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

В обособленной группе военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов прошло собрание районной организации ОО «Белорусский союз офицеров»

10.03.2017
  202_221 У рабоце сходу прынялі ўдзел ваенны камісар  адасобленай групы падпалкоўнік Сяргей Маргалік, намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама маёр запасу Леанід Бурак. З дакладам аб дзейнасці арганізацыі выступіў яе старшыня  старшы прапар-шчык запасу Аляксандр Пякарскі. Ён адзначыў, што вялікую работу правялі члены БСА па падрыхтоўцы да святкавання 71-й  гадавіны  Перамогі, 90-годдзя ДТСААФ, 30-годдзя ветэранскага руху на Капыльшчыне. Напрыклад, па ініцыятыве старшыні раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандра Касінскага  арганізавана некалькі аўтапрабегаў па раёне ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінах, партызанах і мірных жыхарах. Ля кожнага абеліска, брацкай магілы ўдзельнікі аўтапрабегу сустракаліся з жыхарамі, навучэнскай моладдзю, ветэранамі вайны, працы, Узброеных Сіл, праводзілі гутаркі, мітынгі і ўшанаванне памяці герояў. Члены БСА раёна пастаянна працуюць у школах, займаюцца ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі, праводзяць урокі мужнасці, спаборніцтвы па ваенна-прыкладных відах спорту.  Неабходна адзначыць актыўны ўдзел членаў БСА  ў грамадска-палітычным жыцці краіны — падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Сярод іх — капітан запасу Іван Бабко, які ўзначальваў акруговую выбарчую камісію Капыльскай выбарчай акругі № 66, падпалкоўнік запасу Валерый Маліноўскі — старшыня Дзяржынскай гарадской участковай выбарчай камісіі № 16. Затым адбыўся актыўны абмен думкамі аб праве-дзеных мерапрыемствах і кірунках работы арганізацыі ў 2017 годзе. Прынята рашэнне: садзейнічаць умацаванню нацыянальнай бяспекі, узмацніць работу па героіка-патрыятычным  выхаванні моладзі і насельніцтва Капыльскага раёна ў інтарэсах стабільнасці і грамадзянскай згоды ў краіне. У канцы сустрэчы быў дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 25-годдзю Беларускага саюза афіцэраў. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА  «Беларускі саюз афіцэраў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей