Казіміра Мікалаеўна Ганчар чатырнаццаць гадоў узначальвае раённы Савет ветэранаў. Умелы арганізатар, чалавек шчодрай душы, чулы і ўважлівы да патрэб людзей старэйшага пакалення. Казіміра Мікалаеўна працягвае слаўныя традыцыі былых кіраўнікоў раённага Савета ветэранаў, які сёлета адзначае 30-годдзе з дня яго ўтварэння.
Напярэдадні Дня жанчын на Капыльшчыне, як і па ўсёй краіне, прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя слаўнай даце.
[caption id="attachment_55804" align="aligncenter" width="580"]
Казіміра Мікалаеўна Ганчар (трэцяя злева) з актывістамі раённага Савета ветэранаў Чаславай Феліксаўнай Грыгаровіч, Валянцінай Аляксандраўнай Цвірко, Святланай Канстанцінаўнай Шыманскай, Раісай Віктараўнай Лянько і Георгіем Аляксеевічам Сухавеем[/caption]
Беларускія жанчыны!
Вас са светлым Святам!
Вам жыцця, як смак маліны,
Шчасця вашым хатам.
Хай кахаюць вас
мужчыны,
Шчыра любяць дзеці,
Не кранаюць вас
маршчыны,
Час жа толькі песціць.
Хай мінаюць вас
хваробы —
Моцнага здароўя,
Ладу найвышэйшай пробы
Вам і вашым родным!
З Днём жаночым, дарагія,
Вас вясна віншуе.
Хай жа, нашы берагіні,
Вам заўжды шанцуе.
Улад СКАМАРОХ
Комментарии