Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Жизненная дорога от школьного порога

06.03.2017
Былы дырэктар Ляшнянскай СШ Уладзімір Міхайлавіч Дубовік у вёсцы, дзе жыве, ды і ва ўсім раёне, чалавек вядомы. Сам і ўся яго сям’я — людзі інтэлігентныя, далікатныя, ветлівыя, паважаныя. [caption id="attachment_55784" align="aligncenter" width="580"]Людміла і Уладзімір Дубовікі на прагулцы, 2017 г. Людміла і Уладзімір Дубовікі на прагулцы, 2017 г.[/caption] Але давайце на хвілінку вернемся ў цяпер ужо далёкі 1947 год. Тады ў вёсцы Шышчыцы, што на мяжы з Капыльшчынай, у сям’і настаўнікаў   нарадзіўся  хлопчык Валодзя. Рос, як і ўсе дзеці, вучыўся ў школе, многія прадметы былі ў яго любімымі, але асабліва даваліся ўрокі фізікі і матэматыкі, што прыводзіла і педагогаў, і равеснікаў у захапленне. Таму паспяхова паступіў і вывучыўся на настаўніка фізікі ў Гродзенскім педінстытуце. У гэтай жа навучальнай установе Уладзімір сустрэў і сваю другую палавінку — Людмілу Мікалаеўну. Іх знаёмства адбылося, калі юнак вучыўся на апошнім курсе, а дзяўчына была першакурсніцай, спасцігала матэматычную навуку. І вось сёлета споўніцца 47 гадоў, як яны крочаць  разам па жыцці. [caption id="attachment_55789" align="aligncenter" width="580"]З унукамі Германам і Іллёй, 2004 г. З унукамі Германам і Іллёй, 2004 г.[/caption] Пасля заканчэння ВНУ была праца ў школах Гродзеншчыны, служба ў радах Савецкай Арміі. У 1974 годзе маладая сям’я педагогаў пераязджае на Капыльшчыну. Ад сваёй маці, якая працавала ў Каменскай СШ, Уладзімір даведаўся, што якраз у гэты час адкрывалася новая Лясноўская СШ і патрэбны былі настаўнікі фізікі і матэматыкі. — Праца ў гэтай школе пад кіраўніцтвам яе дырэктара Валянціна Юльянавіча Жалкоўскага стала для нас цудоўнай школай жыцця, — дзеліцца Уладзімір Дубовік. — Ён быў сапраўдным Настаўнікам, які падабраў добры калектыў, вучыў не толькі дзяцей, але і нас, школа заўсёды была на высокім узроўні. Тут з’явілася шмат сяброў. Жылі побач з добра вядомымі ў далейшым на Капыльшчыне педагогамі — Аляксандрам Саладухам і Мікалаем Жукам, сям’ёй Караленкаў і многімі іншымі. Сяброўскія сувязі захоўваем да гэтага часу: летась на сустрэчу педагогаў, якія пачыналі сваю працу ў Лясным, сабралася 18 чалавек. [caption id="attachment_55788" align="aligncenter" width="580"]На ўроку фізікі ў Лясноўскай СШ, 1978 г. На ўроку фізікі ў Лясноўскай СШ, 1978 г.[/caption] У сярэдзіне 80-х жыццёвая дарога прывяла сям’ю Дубовікаў у в. Лешня, дзе Уладзіміру Міхайлавічу прапанавалі ўзначаліць мясцовую адзінаццацігодку. Яго дырэктарскі стаж налічвае амаль 23 гады. Перыяд свайго кіраўніцтва ён успамінае з цеплынёй і гонарам. За гэты час удалося згуртаваць калектыў, дасягнуць поспехаў. Ляшнянскія школьнікі паказвалі добрыя вынікі на прадметных алімпіядах, асабліва па фізіцы, матэматыцы, біялогіі, хіміі, кіпела спартыўнае жыццё і культурна-масавая работа. [caption id="attachment_55787" align="aligncenter" width="580"]Уладзімір (у цэнтры) з будучай жонкай Людмілай (першая злева), 1968 г. Уладзімір (у цэнтры) з будучай жонкай Людмілай (першая злева), 1968 г.[/caption] — Мы былі па-сапраўднаму адданыя сваёй справе, — успамінае жонка Людміла Мікалаеўна. — Акрамя ўрокаў і разнастайных гурткоў амаль кожную суботу ў школе праводзіліся інтэлектуальныя і спартыўныя гульні, вечарыны, гутаркі. Для вучняў і настаўнікаў ладзіліся музычныя вечары. Было хоць і цяжка, але надзвычай цікава. [caption id="attachment_55786" align="aligncenter" width="580"]Вяселле Уладзіміра і Людмілы, 1970 г. Вяселле Уладзіміра і Людмілы, 1970 г.[/caption] Аднак галоўнай радасцю і гонарам у жыцці сям’і Дубовікаў з’яўляюцца ўсё ж іх дзеці. Дзвюх дачок і сына выгадавалі Уладзімір Міхайлавіч і Людміла Мікалаеўна. Усе яны знайшлі свой шлях у жыцці і з годнасцю выконваюць работу. Сын Андрэй — падпалкоўнік, камандзір дывізіёна кіравання войск супрацьпаветранай абароны. Дочкі пайшлі па педагагічнай сцяжынцы бацькоў: Вольга працуе матэматыкам-інфарматыкам у адной са школ Мінска, а Надзея выкладае матэматыку ў школе ў англійскім горадзе Сандэрлендзе. [caption id="attachment_55785" align="aligncenter" width="400"]Андрэй з сёстрамі Вольгай і Надзеяй (сядзяць),1990 г. Андрэй з сёстрамі Вольгай і Надзеяй (сядзяць),1990 г.[/caption] Унукі, якіх ва Уладзіміра і Людмілы Дубовікаў пяцёра, — таксама асаблівая радасць для былых педагогаў. Яны наведваюцца (нават і з замежжа) у госці, а бабуля з дзядулем актыўна і з задавальненнем прымаюць удзел і ў іх выхаванні. Не забываюцца ў гэтай паважанай сям’і і пра здаровы лад жыцця. Уладзімір Міхайлавіч штодзённа робіць прагулкі на свежым паветры, асвойвае скандынаўскую хадзьбу, прыцягвае да гэтага занятку і жонку. Абавязковым з’яўляецца чытанне свежай прэсы, прагляд тэленавін. А яшчэ Дубовікі ўзорна сочаць за сваёй сядзібай: радуюць вока зялёныя газоны, вазы з кветкамі, аформленыя куточкі. Нездарма іх падвор’е прызнавалася лепшым падчас правядзення раённага конкурсу. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА і з сямейнага архіва Дубовікаў

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей