На прыёме ў старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча разгледжаны адзін зварот грамадзян, а на прамую лінію да кіраўніка раёна патэлефанавалі 13 чалавек.

Жыхары в. Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета прасілі дапамагчы ім разабрацца з набыццём домікаў, у якіх яны жывуць, у ААТ «Капыльскае». Як стала вядома, назіральным саветам таварыства будзе разгледжана гэта пытанне наконт павелічэння растэрміноўкі выплаты.
Падчас прамой лініі да Анатоля Ліневіча паступалі званкі з горада і розных куткоў раёна.
Многія з іх датычыліся добраўпарадкавання. Напрыклад, па заканчэнні комплексу работ у зоне адпачынку Капыля. Паступалі прапановы па спілоўванні аварыйна-небяспечных дрэў, рамонце дарог (Слабада-Кучынка — Калінаўка, на в. Сухоўчыцы), маста ля в. Гразавок, асвятленні вул. Жылуновіча ў горадзе. У некалькіх зваротах гучала пытанне аб размяшчэнні дзіцячай бібліятэкі ў будынку, які б больш ёй падыходзіў. Жыхарка в. Думічы, інвалід ІІ групы, прасіла аказаць матэрыяльную дапамогу для замены газавай пліты, а жыхарка Скабіна — дапамагчы працаўладкаваць унука. Вяскоўцы цікавіліся, чаму не ва ўсіх сельскіх магазінах можна набыць слуцкія батоны. Выказана незадавальненне жыхароў в. Лугавая наконт закрыцця магазіна ў іх населеным пункце. Было зададзена пытанне па рамонце ФАПа ў в. Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета.
Па ўсіх зваротах дадзены пэўныя тлумачэнні і даручэнні адпаведным службам. Іх вырашэнне знаходзіцца на кантролі, а адказы будуць дасланы заяўнікам.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии