Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Каб сэрца з сэрцам гаварыла

14.01.2011
Святочны канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі Нядзельнай школы, якая працуе пры Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля, адбыўся ў раённым Цэнтры культуры. Тым самым была падтрымана добрая традыцыя, якая жыве з даўніх часоў. Як расказаў благачынны цэркваў Капыльскай акругі айцец Сергій, святкаванне Нараджэння Хрыстова ўключае ў сабе не толькі багаслужэнні ў храме, але і пазабагаслужэбную дзейнасць. Са старадаўніх часоў у гэтыя святочныя дні людзі хадзілі па дамах, славілі Бога сваімі вуснамі, сваімі сэрцамі, спявалі песні, віншавалі адзін аднаго са святам. І ў большасці сваёй гэта былі дзеці. Вось і ў мінулую нядзелю глядзельную залу РЦК запоўнілі бацькі, бабулі і дзядулі маленькі артыстаў і проста неабыякавыя да дзіцячай творчасці людзі. Да прысутных са словамі віншавання звярнуўся айцец Сергій, які пажадаў, каб сэрцы кожнага з нас былі адчынены для Бога. На прыгожа ўбраную сцэну выходзілі зусім маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі, іх старэйшыя таварышы, каб данесці да слухачоў прыгажосць і непаўторнасць свята Нараджэння Хрыстова, парадаваць сваёй творчасцю. З замілаваннем гледачы ўспрымалі вершы і песні, музычныя і танцавальныя творы. Гарачымі апладысментамі суправаджаўся кожны канцэртны нумар. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей