Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Решать общими усилиями

03.03.2017
Дэпутаты ўсіх узроўняў аказваюць істотную дапамогу мясцовым органам выканаўчай улады ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем і нацэльваюць грамадзян на актыўны ўдзел. З гэтай мэтай яны  пастаянна працуюць у акругах і дапамагаюць вырашаць надзённыя праблемы насельніцтва. 6369 Напрыклад, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 Людміла Ніжэвіч і дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Бокшыцкай выбарчай акрузе № 49 Аляксандр Рыбак правялі сумесны прыём грамадзян у Грозаўскім сельвыканкаме і сустрэчу з дэпутатамі мясцовага Савета дэпутатаў. Падчас прыёму народнымі выбраннікамі былі дадзены кансультацыі заяўнікам па налічэнні аплаты за камунальныя паслугі, па правільнасці афармлення пенсіі. Ад жыхароў в. Камсамольская выслухалі занепакоенасць станам некаторых вуліц у іх населеным пункце, у прыватнасці, Маладзёжнай, Сонечнай, Палявой. Большы спектр пытанняў быў закрануты падчас сустрэчы з мясцовым дэпутацкім корпусам. Не абышлося зноў жа без «дарожнай» праблемы, але ўжо ў вёсках Праснакі і Загараўшчына. Дэпутаты з Каменя выказалі хваляванне наконт таго,  што ў іх населеным пункце няма ні ўстановы культуры, ні комплексна-прыёмнага пункта (выказана прапанова арганізаваць іх выязную работу або па выхадных). Жыхары Грозава ўзнялі праблему няякаснай вады ў кало-дзежах, а таксама цікавіліся далейшым лёсам будынка старой школы. Як адзначыла старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, падобныя сустрэчы дэпутатаў усіх узроўняў праводзяцца для таго, каб бліжэй вывучыць пытанні вяскоўцаў і сумеснымі намаганнямі знайсці шляхі іх вырашэння. НА ЗДЫМКУ: Л. Ніжэвіч і А. Рыбак падчас прыёму ў Грозаўскім сельвыканкаме. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей