Ветэранам прысвячаецца
Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў адзначае 30-годдзе свайго ўтварэння. Юбілейную дату адсвяткавалі таксама і ветэраны вайны і працы Капыльскага раёна. Урачыстасць адбылася ў раённым Цэнтры культуры.
На працягу 30 гадоў раённы Савет ветэранаў актыўна дзейнічае і карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам. На яго рахунку шмат цікавых мерапрыемстваў для людзей паважанага ўзросту, па ўвекавечанні памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.
(Падрабязна аб свяце — у бліжэйшых нумарах «СП»).
Привлечь туристов
Райисполкомом утвержден план мероприятий по обеспечению реализации в 2017-2020 годах подпрограммы 2-ой Государственной программы «Беларусь гостеприимная» на 2016-2020 годы в Копыльском районе.
Будет осуществляться поддержка и продвижение туристических ресурсов и возможностей Копыльского района в сети интернет, запланировано создание туристско-информационных уголков о туристическом потенциале Копыльщины в гостиницах, объектах придорожного сервиса и питания, вокзалах и др. В планах — разработка и продвижение районного туристического бренда, создание и продвижение новых экскурсионных маршрутов по экологическому маршруту.
Большое внимание будет уделяться экспорту туристических услуг, продолжат обустройство городского пляжа, зоны отдыха г. Копыля и поймы реки Каменки. Будет создан дендропарк, проведен ремонт здания городской гостиницы. ООО «Охотничье хозяйство «Белый Бор» установит вольер для комплексного использования.
Большой интерес вызывает запланированное восстановление на Замковой горе в г. Копыле сторожевой башни и усадьбы середины XVII века.
Экспанаты расказваюць
У Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі праходзіць выстава «Нясвіжскі палац у часе і гісторыі».
Дарэчы, выстава прадстаўлена Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Нясвіж». Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць старыя чорна-белыя здымкі былога выгляду Нясвіжскага замка і каляровыя — таго, як ён выглядае зараз. Таксама на выставе прадстаўлены кнігі пра гісторыю і сучаснасць замка. Пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі можна да 10 сакавіка.
Умеюць гатаваць
Капыльскі дзяржаўны каледж стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання сярод устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Такі агляд-конкурс на лепшую арганізацыю харчавання ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, праводзіцца штогод Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — павышэнне эфектыўнасці работы гандлёвых аб’ектаў грамадскага харчавання, далейшага развіцця і ўдасканалення абслугоўвання грамадскім харчаваннем навучэнцаў.
Пад яравую сяўбу
У гаспадарках раёна вядзецца нарыхтоўка, вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу 2017 года.
Сёння ў сельгаспрадпрыемствах нарыхтавана больш як 969 тысяч тон, каля 665 тысяч вывезена на палеткі. Усяго на вывазцы кожны дзень занята каля 35 адзінак тэхнікі. Унесена пад яравую сяўбу 208 тысяч тон арганікі.
Новый торговый объект
В Копыле открылся фирменный магазин белорусской компании «Минск Кристалл».

В районном центре это первый торговый объект известного бренда. Открытие фирменного магазина состоялось при участии первого заместителя председателя правления Белкоопсоюза Дмитрия Баранова, директора ТУП «Торговая компания «Минск Кристалл Трейд» Вячеслава Ткачева, заместителя председателя Копыльского райисполкома Елены Василевской и и.о. председателя правления Копыльского райпо Виктора Смусенка.
Дмитрий Баранов поздравил с открытием нового магазина. Он отметил хорошую подготовку торгового объекта к первому рабочему дню.
Кстати, ассортимент здесь постарались представить максимально широко — 10 товарных групп и более 150 наименований продуктов, в том числе мясные, сырные, кондитерские изделия, картофелепродукты, бакалея и другое. Обслуживать посетителей будут продавцы шестого разряда Зоя Жук и Таисия Таряйкина.
Памянялі прапіску
Аддзел прымусовага выканання Капыльскага раёна нядаўна справіў наваселле.

Як самастойная структура служба функцыяніруе з 1 студзеня 2014 года пасля выхаду Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 530 ад 29.11.2013 г. «Аб некаторых пытаннях удасканалення арганізацыі выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў».
Цяпер аддзел размяшчаецца ў былым будынку кінавідэапракату на завулку Школьным, 12 (непадалёку ад гімназіі № 1 г. Капыля), дзе быў праведзены капітальны рамонт і створаны зручныя ўмовы для работы судовых выканаўцаў.
Касается всех
«День безопасности. Внимание всем!» — под таким названием в районе проходит профилактическая акция, посвященная Всемирному дню гражданской обороны.
Как сообщила инспектор пропаганды Копыльского РОЧС Татьяна Шестакова, акция пройдет в два этапа. До 6 марта организованы единые дни гражданской обороны в учреждениях образования с отработкой плана эвакуации. На втором этапе (с 9 по 17 марта) пройдут родительские собрания, основная тема которых — формирование культуры безо-пасности жизнедеятельности и проведение образовательно-воспитательной работы с подрастающим поколением в области защиты от ЧС природного и техногенного характера.
АСВОД — трэці ў вобласці
Капыльская раённая арганізацыя АСВОД па выніках абласнога спаборніцтва за 2016 год заняла трэцяе месца ў вобласці.
Старшыні раённага таварыства выратавання на водах Марыі Канцэлярчык згодна з пастановай уручаны адпаведны Дыплом.
За ўклад у павышэнне эфектыўнасці работы раённай арганізацыі дзяржаўна-грамадскага аб’яднання намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага абласнога савета АСВОД.
У пяцёрцы мацнейшых
Выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Санаторны яслі-сад г. Капыля» Любоў Аляксандраўна Кот па выніках першага (завочнага) тура конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мінскай вобласці — 2017» увайшла ў пяцёрку мацнейшых і прадставіць Капыльшчыну ў другім туры конкурсу.
Усяго ж удзельнікамі першага тура сталі 162 педагогі з устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. На суд журы кожны канкурсант прапанаваў відэазапіс урока (занятку), а таксама апісанне вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці. Па выніках вывучэння і ацэньвання конкурсных матэрыялаў журы адабрала ў кожнай з намінацый па пяць удзельнікаў, якія прадоўжаць прафесійнае спаборніцтва ў другім туры конкурсу.
Дайсці да кожнага
У Капыльскім раёне прайшла акцыя «Бяспека — у кожны дом!».
Падчас яе інспектары РАНС штодзённа сустракаліся з насельніцтвам, праводзілі гутаркі ў працоўных калектывах.
Так, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Яўген Чыркун наведаў аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян і Грозаўскі сацыяльны пункт на базе ДУ «Капыльскі ТЦСАН», сустрэўся з навучэнцамі Капыльскага дзяржаўнага каледжа, калектывам УП «Капыльскі кааппрам», а таксама правёў гутарку з работнікамі капыльскага ўнівермага. Удзельнікі акцыі атрымалі памяткі з правіламі пажарнай бяспекі, паглядзелі карысныя відэафільмы і інш.
Пажар забраў жыццё
24 лютага ў 1 гадзіну ночы на цэнтр аператыўнага кіравання Капыльскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў аграгарадку Лясное.
Пасля прыбыцця да месца выкліку ў 1 гадзіну 16 хвілін аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 15 в. Слабада-Кучынка ўстаноўлена, што адкрытым полымем гарыць драўляны дом. З 2014 года ён быў адключаны ад электразабеспячэння за няўплату. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік не ўстаноўлены.
У выніку пажару дах і столевае перакрыцце знішчаны цалкам, дом выгараў знутры. Гаспадар, 1981 г.н., які часова не працаваў, пражываў адзін, знойдзены загінуўшым.
Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Марыя ШЭІНА, Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Крысціна ЖОГАЛЬ, Сяргей ЛАЗОЎСКІ, Павел ШЭІН
Комментарии