Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

К каждому обращению - объективно и справедливо

01.03.2017
У Капыльскім раёне пададзена 41 заява грамадзян аб адмене выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў па Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». priemi-linii130sm Грамадзяне, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і не маюць магчымасці аплаціць падатак, могуць звярнуцца ў камісію, створаную пры райвыканкаме для разгляду заяў аб вызваленні ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў у рамках Дэкрэта № 3. Усе звесткі аб рашэннях камісіі аператыўна перадаюцца ў падатковую інспекцыю. Як расказаў старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі: — У складзе камісіі — старшыня раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі фінансавага аддзела райвыканкама, упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, праваахоўных і падатковых органаў, адукацыі, медыцыны, юрысты. Адным словам, спецыялісты, якія дзякуючы сваёй кампетэнцыі могуць вынесці справядлівае рашэнне. Наша задача — дэталёва вывучыць зварот кожнага заяўніка, каб зразумець, ці ёсць падставы для таго, каб цалкам альбо часткова вызваліць яго ад выплаты збору. Усе рашэнні прымаюцца ўзважана, спакойна, у кожнай сітуацыі разбіраемся дасканала, як кажуць, ад «а» да «я», паставіўшы сябе на месца таго чалавека, які звярнуўся. Як паведамілі ў фінансавым аддзеле райвыканкама, камісіяй ужо разгледжаны ўсе заявы, пададзеныя на гэты момант. Цалкам ад выплаты збору вызвалены 26 чалавек, часткова — 4, атрымалі адмову — 11. Камісія ў райвыканкаме, якая разглядае заявы аб вызваленні ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў, працягвае працаваць, і грамадзяне могуць падаць адпаведную заяву. Рашэнне прымаецца пасля разгляду кожнай канкрэтнай сітуацыі з індывідуальным падыходам. А яны сапраўды бываюць розныя. Часцей за ўсё цяжкае становішча ўзнікае з-за праблем са здароўем заяўніка або яго блізкіх сваякоў. Вось нядаўні выпадак: пасля раптоўнай смерці бацькі жанчына часова пакінула працу, каб даглядаць за цяжкахворай маці. Сапраўды, няпростая жыццёвая сітуацыя. Дарэчы, разбірацца ў ёй доўга не давялося, бо ўсё пацвярджалася адпаведнымі медыцынскімі даведкамі. Але, на жаль, камісіі даводзіцца сутыкацца з такой праблемай, як банальны недахоп дакументаў, якія пацвярджаюць цяжар жыццёвай сітуацыі. Таму даводзіцца разбірацца на месцы, здабываючы інфармацыю літаральна па крупінках. Для гэтага заяўнікаў часта запрашаюць на пасяджэнні. Сустракаюцца таксама выпадкі, калі разглядаюцца заявы сезонных рабочых, якія не выпрацавалі неабходныя 183 дні, ваеннаслужачых, якія звольніліся з арміі і шукалі, дзе працаўладкавацца. Бывае і такое, што некаторым заяўнікам знаходзіцца месца працы прама падчас разгляду яго справы. Аднак ёсць і такія сітуацыі, з якіх бачна, што чалавек ужо не працуе шмат гадоў, не знаходзіцца на ўліку ў сектары занятасці, няма медыцынскіх супрацьпаказанняў. У такіх выпадках камісія, вядома ж, прымае рашэнне не вызваляць ад збору. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей