Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Важно найти подход

28.02.2017
Кажуць: «Дзе нарадзіўся — там і прыгадзіўся». І гэтыя словы спаўна можна аднесці да Алены Марук — загадчыка малочнатаварнай фермы «Вуглы» КСУП «Доктаравічы». IMG_2468 Родам яна з пасёлка Закопанка, там, у бацькоўскім доме, і жыве са сваёю сям’ёй. Замуж выйшла за аднакласніка Аляксандра. У маладой сям’і нарадзіліся два сыны — старэйшы Дзіма і малодшы Саша. Прафесіі ў маладой жанчыны не было, таму прапанову прайсці курсы асемянатараў у навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі ў  Жодзіне прыняла з задавальненнем. Па гэтай спецыяльнасці і працавала на МТФ «Вуглы»: спачатку займалася цялушкамі, а потым і каровамі. Праз некалькі гадоў Алене Мікалаеўне, заўважыўшы яе арганізатарскія здольнасці і ўменне працаваць з людзьмі, кіраўніцтва гаспадаркі прапанавала пасаду загадчыка фермы. Сёння на МТФ утрымліваецца больш за 900 галоў буйной рагатай жывёлы: маладняк, цялушкі для аднаўлення статка, дойныя і сухастойныя каровы. — За мінулы год мы надаілі па 5116 кг малака ад кожнай каровы, — расказвае Алена Мікалаеўна. — Стараемся, каб сёлета гэты рэзультат вырас. Напрыклад, за студзень ужо атрымалі прыбаўку ў 30 кг, ёсць рост і ў лютым. Вядома, што добрыя вынікі можна мець толькі пры ўмове дакладнага выканання ўсяго тэхналагічнага цыкла, таму стараюся кантраляваць гэты працэс. Кармы ў нас добрыя, іх раздачу вядзём пры дапамозе кормараздатчыка-змешвальніка. У рацыён разам з сенажом і сіласам уводзім камбікорм, патаку, соль, соду. Распарадак на малочнатаварнай ферме арганізаваны такім чынам, каб увесь працоўны дзень быў у полі зроку. У шэсць раніцы загадчыца разам з даяркамі прыязджае на працу, а ў 14 гадзін яе змяняе памочнік брыгадзіра, якая знаходзіцца на жывёлагадоўчым аб’екце да дзевяці гадзін вечара — пакуль не скончыцца апошняя дойка. Уначы працуюць вартаўнікі, якія раніцай здаюць дзяжурства загадчыцы. Гэта дае магчымасць Алене Мікалаеўне ўвесь час быць у курсе спраў, што адбываюцца на ферме, і пры неабходнасці аператыўна прымаць рашэнне. — Думаю, што поспех любой справы перш за ўсё ў дысцыпліне, а сачыць за яе выкананнем — мая задача. А яшчэ важна мець падыход да кожнага чалавека, знайсці ключык да яго душы. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей