Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Творческая и энергичная

27.02.2017
Кацярына Уласавец, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, стала пераможцай конкурсу «Малады лідар Міншчыны» ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва. IMG_7162 Яна прадставіла прэзентацыю пра работу свайго аддзялення і праекты, якія там рэалізуюцца. Кацярына Сяргееўна кожны свой працоўны дзень праводзіць з пажылымі людзьмі, якім трэба шмат яе ўвагі. Аднак энергія і творчыя задумкі Кацярыны сапраўды невычэрпныя: яна імкнецца знаходзіць усё новыя і новыя формы сваёй працы, зацікавіць і навучыць. Пажылыя людзі займаюцца скандынаўскай хадзьбой, аквааэробікай і веласпортам. Малады супрацоўнік з радасцю вучыць сваіх падапечных працаваць на камп’ютары, што вельмі важна ў сучасны момант. А яшчэ займаецца з імі дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам: у  гуртках людзі сваімі рукамі робяць прыгожую і цікавую сувенірную прадукцыю. Пад кіраўніцтвам Кацярыны Уласавец у Капыльскім ТЦСАН штогод рэалізуецца сацыяльны праект «Зялёная аптэка». Удзельнікі праекта высаджваюць у цяпліцы розныя лекавыя расліны, гадуюць іх, збіраюць і сушаць. Пасля чаго гатуюць смачныя травяныя чаі, якія з задавальненнем п’юць падчас святочных сустрэч. Настойлівасць і дысцыпліна-ванасць, а таксама багаты творчы патэнцыял дапамагаюць маладой супрацоўніцы дасягаць у сваёй працы значных вяршынь. Цяпла гэтай прывабнай маладой жанчыны хапае і на сям’ю. З мужам Віталем выхоўваюць дзвюх прыгажунь-дачок — васьмігадовую Уладзіславу і пяцігадовую Дар’ю —  жывуць, кахаюць і складаюць планы на будучыню. Крысціна ЖОГАЛЬ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей