Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

103

Не ошибся с выбором

27.02.2017
Юрый Дарашэвіч у юнацтве марыў кіраваць чыгуначным саставам, але лёс  распа-радзіўся інакш, і вось ужо больш за трыццаць гадоў ён перавозіць пасажыраў на рэйсавым аўтобусе ў філіяле «Аўтамабільны парк № 21». IMG_9007-1 — Калі служыў у арміі, — дзеліцца Юрый Міхайлавіч, — вадзіў аўтамабіль. А як вярнуўся дадому, вырашыў асвоіць гэтую прафесію і на «грамадзянцы». Прываблівала праца на аўтобусе.  Хацеў, праўда, з’ехаць у сталіцу, але ад гэтага кроку адгаварыў мяне мой бацька. І, відавочна, Юрый Дарашэвіч не памыліўся з выбарам. Пасажыры ведаюць яго як культурнага і ветлівага вадзіцеля рэйсавага аўтобуса. Кіраўніцтва пра працаўніка адгукаецца выключна са станоўчага боку, адзначаючы яго працавітасць і імкненне заўсёды быць у перадавіках. Па родзе дзейнасці Юрый Дарашэвіч практычна пастаянна ў дарозе: дзень у дзень, з года ў год. Варта адзначыць, што Правілы дарожнага руху і Правілы перавозкі пасажыраў ён выконвае няўхільна. Увесь назапашаны гадамі вопыт працаўнік з радасцю перадае маладому пакаленню. — На працу прыходзіць моладзь, — кажа вадзіцель аўтобуса, — я з задавальненнем бяру над імі настаўніцтва, расказваю і паказваю тое, што ведаю сам, вучу ўсім тонкасцям нашай прафесіі. Юрый Міхайлавіч за сваю працоўную дзейнасць неаднаразова быў адзначаны граматамі, таксама ўзнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы працаўнік» ААТ «Мінаблаўтатранс» і знакамі «За працу без аварый», мае ганаровае званне «Ветэран працы». Юрый Дарашэвіч — адказны супрацоўнік філіяла «Аўтамабільны парк № 21», а дома мужчына — добры сем’янін і бацька. З жонкай  Ганнай Сяргееўнай ідуць побач ужо шмат гадоў. Пабудавалі хату, выгадавалі сына Дзмітрыя і дачку Таццяну. А зараз любоў і пяшчоту аддаюць двум унукам, якія растуць на радасць бабулі і дзядулю. Крысціна ЖОГАЛЬ Фота Паўла ШЭІНА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей