Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

Настоящий отличник образования

26.02.2017
Каб падрыхтаваць сучаснага працаўніка, выкладчык навучальных прадметаў (дысцыплін) прафесійнага кампанента УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» Людміла Аляксандраўна Касмінка заўсёды арыентуецца на інтарэсы навучэнцаў, імкнецца накіраваць іх на прадукцыйнае вырашэнне задач як на вытворчасці, так і ў жыцці. IMG_6350 Да такой высновы Людміла Аляксандраўна прыйшла праз багаты працоўны вопыт: у каледжы яна працуе з 1981 года. За гэты час набыла сярод калег аўтарытэт ініцыятыўнага, кампетэнтнага ў пытаннях педагогікі і псіхалогіі спецыяліста. Да таго ж, неаднаразова была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. А ў 2012 годзе — нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і высокія дасягненні ў працоўнай дзейнасці. Навучальны кабінет «Сельскагаспадарчыя машыны», над абсталяваннем якога Людміла Аляксандраўна актыўна працуе, таксама неаднаразова быў прызнаны лепшым у абласным конкурсе навучальных кабінетаў. Каб працаваць вынікова, педагог, перш за ўсё, выяўляе індывідуальныя здольнасці і магчымасці вучняў. І ўжо потым, зыходзячы з атрыманых звестак, будуе заняткі так, каб максімальна актывізаваць пазнавальную дзейнасць. — На ўсіх этапах навучальнага працэсу Людміла Аляксандраўна па кожнай тэме курса ўмела вылучае вузлавыя элементы, — гаворыць намеснік дырэктара каледжа Таццяна Астрэйка. —  Педагог добра ведае і выкарыстоўвае эфектыўныя сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання вучняў, развівае ў іх цікавасць да вучэбных прадметаў і будучай прафесіі. Як старшыня цыклавой камісіі ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі Людміла Аляксандраўна вывучае вопыт іншых педагогаў, абагульняе свой уласны, каб потым падзяліцца ім з калегамі падчас правядзення семінараў нават абласнога ўзроўню, якія вельмі часта адбываюцца тут, у каледжы. Яна распрацавала навучальныя модулі па вучэбным прадмеце «Сельскагаспадарчыя машыны». Да таго ж, прымае актыўны ўдзел ў рабоце творчай групы па праграме дзейнасці вядучага па спецыяльнасці «Тэхнічнае забяспячэнне сельскагаспадарчых работ». Заслугоўвае асаблівай увагі і той факт, што шэраг матэрыялаў, распрацаваных Людмілай Аляксандраўнай, размешчаны на сайце ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі». Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей