Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Все только «на отлично»

25.02.2017
Пра ўборачную кампанію мінулага года мы часта расказвалі на старонках газеты, адзначалі плённую працу камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных установак. І практычна на кожнай Дошцы гонару, куды былі занесены прозвішчы лепшых працаўнікоў хлебнай нівы, — імя Аляксандра Іваноўскага. IMG_5331-1 Старшы камбайнер ААТ «Піянер-Агра» разам са сваім напарнікам Мікалаем Статкевічам летась убралі 590,8 га хлебнай нівы і намалацілі на ўмоўны камбайн 2186,1 тоны зерня. І гэта быў лепшы вынік сярод 57 камбайнавых экіпажаў раёна. Трэба сказаць, што і падчас папярэдняй уборачнай кампаніі на рахунку гэтага ж экіпажа было больш за 2000 тон намалоту. Аляксандр Іваноўскі знаходзіўся ў ліку лідараў уборачнай кампаніі ў 2014, 2013, 2012 гадах, атрымліваў заслужаныя словы падзякі за старанную працу і ў ранейшыя сезоны. Пра што гэта сведчыць? Безумоўна, пра тое, што перад намі чалавек самаадданы, надзвычай адказны, які імкнецца выконваць сваю справу толькі «на выдатна». Камбайнерам становіцца Аляксандр Іванавіч толькі падчас уборачнай (ужо 11 сезонаў), яго асноўны занятак — загадчык гаража ААТ «Піянер-Агра», дзе ён ужо працуе амаль чвэрць стагоддзя. Можна меркаваць, што і тут у кіраўніцтва да яго прэтэнзій няма: нездарма ж летась па выніках раённага агляду-конкурсу машынны двор сельгаспрадпрыемства прызнаны лепшым. Азы прафесійнага майстэства Аляксандр засвойваў падчас вучобы ў Мар’інагорскім саўгасе-тэхнікуме, пасля заканчэння якога пачынаў свой працоўны шлях брыгадзірам трактарнай брыгады. А вучыўся любові да тэхнікі і адказным адносінам да сваёй справы хутчэй за ўсё ў бацькі Івана Іванавіча, які ўсё сваё жыццё аддаў працы ў роднай гаспадарцы. Пакаштаваць салёны смак земляробскага хлеба давялося і малодшаму з сям’і Іваноўскіх — Раману: ён некалькі сезонаў побач з бацькам у гарачыя летнія дзянькі сядзеў за штурвалам «Лексіёна-530». А дома клопатам і ўвагай акутвае сваіх мужчын любячая жонка і маці Алена Георгіеўна, якой таксама добра знаёма няпростае жыццё сельскага працаўніка — яна з’яўляецца намеснікам галоўнага бухгалтара ў ААТ «Піянер-Агра». Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей