Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР НА 2011 ГОД

13.01.2011
9 студзеня - 70 год з дня нараджэння Емельянава Валерыя Нілавіча, доктара тэхнічных навук, члена-карэспандэнта Расійскай Акадэміі навук, ураджэнца г. Капыля (9.01.1941); 14 студзеня - 75 год з дня нараджэння Гурскага Антона Іванавіча, кандыдата філалагічных навук, навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтва, этнаграфіі і фальклору, ураджэнца вёскі Лугавая Слабада-Кучынскага сельскага Савета (14.01.1936); 20 студзеня - 110 год з дня адкрыцця ў Капылі народнага вучылішча (20.01.1901). 11 лютага - 125 год з дня нараджэння Казака Аляксея Захаравіча, краязнаўца, былога намесніка старшыні Цэнтральнага бюро краязнаўства Інбелкульта БелАН, ураджэнца вёскі Бучаціна (11.02.1886 – 1.09.1938); 15 лютага - 75 год з дня нараджэння Чарніковіча Мікалая Васільевіча, пісьменніка, ураджэнца вёскі Смалічы (15.02.1936); 21 лютага – 80 год ААТ “Старыца-Агра” і 10 год з прыняцця рашэння аб пераўтварэнні калектыўна-долевай гаспадаркі “Новы свет” у закрытае акцыянернае таварыства “Старыца-Агра” (21.02.1961, 21.02.2001); 22 лютага - 50 год з дня ўтварэння саўгаса “Крыніца” (з 2003 года СВК “Кучынка”, зараз — СГФ “Крыніца”) (21.02.1961); 23 лютага - 55 год з дня нараджэння Вайцяховіча Валянціна Паўлавіча, воіна-інтэрнацыяналіста, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына Капыльскага сельскага Савета (23.02.1956 – 29.05.1982); 27 лютага – 85 год з дня нараджэння Чыркуна Міхаіла Пятровіча, дзеяча культуры, педагога, заслужанага работніка культуры, ураджэнца вёскі Браткава (27.02.1926 – 22.02.2000). 1 сакавіка - 80 год з дня нараджэння Пасюкевіча Уладзіміра Маркавіча, мастака, педагога, заслужанага дзеяча мастацтва Беларусі, ураджэнца г. Капыля (1.03.1931 – 15.05.2009); 8 сакавіка - 110 год з дня нараджэння Серады Аляксандры Сямёнаўны, майстра народнага ткацтва, ураджэнкі в. Лешня (8.03.1901 – 3.06.1981); 11 сакавіка - 140 год з дня нараджэння Лобіка Лявона Сцяпанавіча, беларускага паэта і публіцыста, ураджэнца вёскі Кукавічы Вялікараёўскага сельскага Савета (11.03.1871 – 1918); 14 сакавіка - 65 год з дня нараджэння Кавалені Аляксандра Аляксандравіча, доктара гістарычных навук, прафесара, дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі  навук  Беларусі, ураджэнца г. Капыля (14.03.1946); 15 сакавіка – 105 год з дня нараджэння Торыка Мікалая Антонавіча, віцэ-адмірала, ураджэнца вёскі Перавоз Доктаравіцкага сельскага Савета (15.03.1906 – 15.04.1999); сакавік, 2011 - 55 год Капыльскаму раённаму цэнтру культуры (сакавік, 1956). 12 красавіка - 80 год з дня нараджэння Пятровіча Сяргея Астапавіча, беларускага тэатразнаўца, ураджэнца г. Капыля (12.04.1931 – 6.10.1981); 16 красавіка - 55 год з дня нараджэння Гладкай Валянціны Фёдараўны, спявачкі, стваральніцы, мастацкага кіраўніка, салісткі народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш”, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнкі вёскі Праснакі Грозаўскага сельскага Савета (16.04.1956). 5 мая - 65 год з дня нараджэння Карповіча Аляксандра Аляксандравіча, воіна-інтэрнацыяналіста, ураджэнца вёскі Выня Бабаўнянскага сельскага Савета (5.05.1946 – 13.06.1982); 11 мая – 50 год з дня заснаванння раённага прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні аграпрамысловага комплексу (з 2001 года – ААТ “ Капыльскі райаграсервіс”) (11.05.1961); 15 мая - 70 год з дня нараджэння Кісяля Віктара Паўлавіча, доктара гістарычных навук, ураджэнца вёскі Ст. Капыль (15.05.1941); 15 мая - 75 год з дня нараджэння Галушкі Васіля Міхайлавіча, вучонага ў галіне сельскагаспадарчых навук, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і Акадэміі аграрных навук, ураджэнца вёскі Домантавічы (15.05.1936); 19 мая - 65 год з дня нараджэння Драко Валерыя Уладзіміравіча, педагога, выдатніка народнай асветы, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Рэспублікі   Беларусь,   ураджэнца в. Саўкова (19.05.1946); 23 мая - 80 год з дня нараджэння Мазалякі Івана Міхайлавіча, былога міністра прамысловага будаўніцтва, ураджэнца вёскі Яўсеевічы Грозаўскага сельскага Савета (23.05.1931); 30 мая - 115 год з дня нараджэння Давідоўскага Івана Елізар’евіча, генерал-лейтэнанта, ураджэнца вёскі Грозава (30.05.1896 – 15.04.1960). 6 чэрвеня - 85 год з дня нараджэння Пятровіча Генадзя Уладзіміравіча, беларускага спевака, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына Капыльскага сельскага Савета (6.06.1926); чэрвень, 2011 - 65 год з дня стварэння ў Капылі інвентарызацыйна-тэхнічнага бюро (чэрвень, 1946). 4 ліпеня - 50 год з дня адкрыцця Душаўскай сельскай бібліятэкі (4.07.1961); 20 ліпеня - 115 год з дня нараджэння Чарнышэвіча Мікалая Антонавіча, удзельніка грамадзянскай вайны (20.07.1896); 24 ліпеня - 100 год з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі, беларускага паэта, ураджэнца вёскі Пясочнае (24.07.1911 – 23.08.1978); 25 ліпеня - 20 год  дзіцячаму  саду №5 г. Капыля (25.07.1991); ліпень, 2011 - 50 год з дня заснавання гравійна-сартавальнага завода “Скабін” (ліпень,1961); ліпень, 2011 – 60 год з дня ўтварэння калгаса “Памяць Леніна” (з 2003 – СГФ “Вялікая Раёўка”) (ліпень, 1951); ліпень, 2011 — 145 год Спаса-Узнясенскай царкве ў Капылі  (1866). 7 жніўня - 75 год з дня нараджэння Рылава Генадзя Пятровіча, доктара сельскагаспадарчых навук, вядомага садавода, ураджэнца вёскі Куцаўшчына Вялікараёўскага сельскага Савета (7.08.1936); 15 жніўня - 100 год з дня нараджэння Драздовіча Вікенція Іосіфавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Навасёлкі Бабаўнянскага сельскага Савета (15.08.1911 – 3.12.1942); 18 жніўня - 65 год з дня нараджэння Марціновіча Алеся Андрэевіча, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста (18.08.1946); 23 жніўня – 85 год з дня нараджэння Макаронка Уладзіміра Аляксандравіча, Героя Сацыялістычнай Працы (23.08.1926 – 29.08.1982); 26 жніўня - 95 год з дня нараджэння Радкевіча Аляксандра Іванавіча, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца вёскі Балгавічы Грозаўскага сельскага Савета (26.08.1916 – 17.10.1957). 1 верасня - 10 год ДУА “Гімназія №1 г. Капыля” (1.09.2001); 10 верасня - 80 год з дня нараджэння Кныша Рамуальда Іванавіча, беларускага трэнера па спартыўнай  гімнастыцы, заслужанага трэнера Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Беларусі, ураджэнца г. Капыля (10.09.1931); 14 верасня - 85 год з дня нараджэння Шакуна Льва Міхайлавіча, доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі, лаурэата Дзяржаўнай прэміі, ураджэнца вёскі Браткава (14.09.1926 – 6.11.1996); 27 верасня - 75 год з дня нараджэння Копціка Івана Канстанцінавіча, беларускага вучонага-селекцыянера, доктара сельскагаспадарчых навук, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, ураджэнца вёскі Рачкевічы Цімкавіцкага сельскага Савета (27.09.1936); 29 верасня - 55 год з дня нараджэння Булата Генадзя Мечыслававіча, воіна-інтэрнаціяналіста, ураджэнца вёскі Душава Пацейкаўскага сельскага Савета (29.09.1956 - 25.12.1979). 10 кастрычніка – 105 год з дня нараджэння Жалязняковіча Паўла Арсенавіча, грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі, ураджэнца вёскі Лешня Блеўчыцкага сельскага Савета (10.10.1906 – 6.11.1971); 13 кастрычніка - 90 год з дня нараджэння Пешкура Івана Іванавіча, мастака, ураджэнца вёскі Вострава Капыльскага раёна (10.12.1921 - 12.10.1980); 25 кастрычніка - 70 год з дня нараджэння Каляды Канстанціна Уладзіміравіча, вучонага ў галіне раслінаводства, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, ураджэнца вёскі Старыца (25.10.1941); 30 кастрычніка - 10 год з дня адкрыцця ў вёсцы Печураны Дома сацыяльных паслуг (30.10.2001). 15 снежня - 90 год з дня нараджэння Александровіча Сцяпана Хусейнавіча, літаратуразнаўца, крытыка і публіцыста, ураджэнца г. Капыля (15.12.1921 – 1.05.1986); 20 снежня - 175 год з дня нара-джэння Мендэле–Мойхер Сфорыма, яўрэйскага  пісьменніка, ураджэнца г. Капыля (20.12.1836 – 8.12.1917); 21 снежня - 110 год з дня нараджэння Падгорскага-Аколава, польскага паэта, ураджэнца вёскі Дусаеўшчына Капыльскага сельскага Савета (21.12.1891 – 4.01.1957); 28 снежня - 5 год з дня здачы ў эксплуатацыю радыётэлевізійнай перадаючай станцыі (28.12.2006). Сёлета таксама спаўняецца: 520 год з дня пакарання смерцю Алелькавіча Міхаіла, князя Слуцкага і Капыльскага, за арганізацыю змовы супраць Вялікага князя Літоўскага Казіміра (1481); 195 год з дня адкрыцця ў Капылі царкоўнапрыходскай школы (1816); 150 год таму былі адкрыты народныя вучылішчы ў вёсках Пясочнае і Старыца (1861); 130 год таму ў вёсцы Семежава адкрылася народнае вучылішча (1881); 145 год таму ў вёсцы Бабоўня адкрылася народнае вучылішча (1866); 105 год таму ў вёсцы Браткава адкрылася народнае вучылішча (1906); 100 год таму ў вёсцы Балгавічы адкрылася народнае вучылішча (1911); 100 год таму ў вёсцы Лешня адкрылася народнае вучылішча (1911); 95 год таму ў вёсцы Блеўчыцы адкрылася народнае вучылішча (1916); 75 год таму ад г. Слуцка была пракладзена чыгунка на захад ад вёскі Цімкавічы (1936); 75 год са дня стварэння ў Цімкавічах МТС (1936 ); 60 год з дня стварэння ансамбля народных інструментаў “Капыльскія дудары” (1951); 5 год аграгарадкам Цімкавічы і Старыца (2006); 120 год з дня нараджэння Кандыбовіча Сымона Сцяпанавіча, беларускага дзяржаўнага дзеяча, гісторыка, ураджэнца вёскі Старыца Слабада-Кучынскага  сельскага Савета (1891); 105 год з дня нараджэння Любко Васіля Мікалаевіча, палкоўніка, ураджэнца вёскі Навасёлкі Слабада-Кучынскага сельскага Савета (1906); 80 год з дня нараджэння Падневіча Рыгора, літаратара, ураджэнца вёскі Бучаціна (1931); 125 год з дня нараджэння Мяшэчак Аляксандры Нічыпараўны, майстра народнага ткацтва, ураджэнкі вёскі Быстрыца (1881 - 24.06.1982); 115 год з дня нараджэння Кіш Алены Андрэеўны, беларускай самадзейнай мастачкі (1896 -1949); 75 год з дня нараджэння Бранавіцкага Віліуса Іванавіча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнца г. Капыля (1936). Краязнаўчы каляндар падрыхтаваны Наталляй ГУРЛО, метадыстам аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. Астрэйкі на базе даных, якая змяшчае афіцыйныя звесткі з энцыклапедычных і даведачных выданняў: 1. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.- Мн.: БелЭн, 1996-2002. 2. Беларусь: энцыкл. даведнік.- Мн.: БелЭн, 1995.-799 с. 3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т.- Мн.: БелЭн, 1993-2001. 4. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т.- Мн.: БелСЭ, 1984-1987. 5. Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік:у 6 т.- Мн.: БелСЭ, 1992-1995. 6. Памяць: Капыльскі раён: гіст.-дак. хронікі гарадоў Беларусі.- Мн.: Бел. навука, 2001.- 638 с. 7. Звесткі  па гісторыі Капыльскага раёна з установы “Занальны дзяржаўны архіў” г. Слуцка.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей